Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма
Асаблівасці калектывiзацыя ў БССР
Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Пракопчык Г.
Мiнск, 2007
Цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзенных пад сцягам пабудовы сацыялізму, з'явілася калектывізацыя сельскай гаспадаркі. У другой палове 20-х гадоў тэмпы сельскагаспадарчай вытворчасці пачалі замаруджвацца. У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак. Краіна недабрала 128 млн. пудоў збожжа. План хлебанарыхтовак у Беларусі быў выкананы толькі на 71,5%. Крызіс хлебанарыхтовак узнік як вынік рыначных хістанняў, а не як адлюстраванне крызісу сельскагаспадарчай вытворчасці. Безумоўна, скарачэнне дзяржаўных нарыхтовак збожжа стварала пагрозу планам прамысловага будаўніцтва, ускладняла эканамічнае становішча, абвастра-ла сацыяльныя канфлікты ў горадзе і вёсцы.
Па праблеме ўзнікнення крызісу збожжанарыхтовак і шляхоў яго пераадолення выявіліся карэнныя разыходжанні ў пазіцыях Бухарына і Сталіна. Для Сталіна крызіс хлебанарыхтовак тлумачыўся "кулацкай стачкай": "Мы маем ворагaў унутраных. Мы маем ворагаў знешніх. Аб гэтым нельга забываць... ні на адну хвіліну". Шляхі ў пераадоленні цяжкас-цей бачыліся яму ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі.
Прапановы Бухарына аб выхадзе з крызісу на шляхах нэпа (адмова ад "надзвычайных мер", захаванне курсу на ўздым сялянскай гаспадаркі, развіццё гандлёва-крэдытных форм кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адхілены як уступка кулаку і праяўленне правага апартунізму. Перавод сельскай гаспадаркі на шляхі буйной абагуленай вытворчасці стаў разглядацца як сродак рашэння збожжавай праблемы і адначасова ліквідацыі кулацтва як галоўнага ворага Савецкай улады.
У Беларусі прыхільнікам так званых "праваўхілісцкіх" тэорый былі навешаны жорсткія палітычныя ярлыкі "прышчэпаўцаў" і "кіслякоўцаў" (прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі І.А. Кіслякоў). Іх абвінавачвалі ў ідэі 'насаджэння хутароў, кулацкіх гаспадарак, недаацэнцы склада-най машыннай тэхнікі, перспектыў калгаснасаўгаснага будаўніцтва. Пры гэтым зусім забываўся той факт, што савецкае заканадаўства дапускала свабодны выбар формаў земле-карыстання. Дз. Прышчэпава, а таксама 29 іншых "правых апартуністаў" з ліку кіруючых работнікаў, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі.
Барацьба з правым ухілам суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі, наступленнем на кулака. "Тэарэтычным" яго абгрунтаваннем з'явіўся артыкул Сталіна "Год вялікага пера-лому", апублікаваны 7 лістапада 1929 г. У ім сцвяржалася, што ў калгасы быццам пайшлі асноўныя, серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана "рашаючая перамога" (на самай справе ў калгасах тады знаходзілася 6-7% сялянскіх гаспадарак).
Пасля лістападаўскага Пленума ЦК УКП(б) 1929 г. пачалося нарошчванне тэмпаў калектывізацыі. Калі ў лістападзе 1929 г. у калгасах Беларусі знаходзілася 77,7 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі складаў 9,8%, то ў пачатку 1930 г. колькасць сялянскіх гаспадарак, уцягнутых у калгасы, была даведзена да 165,3 тыс., а працэнт калектывізацыі ўзняты да 20,9%. ............