Установа адукацыі
 «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт»
 Кафедра філасофіі і гісторыі
Кантрольная работа па гісторыі Беларусі
 Беларускія землі ў другой палове XVІІ – XVІІІ ст.
Студэнта групы 6 ЗЭІ
 1 курса ФПУ
 Петрашэвіч Д. В.
 Заліковая кніжка
 Праверыў
 Адзнака аб заліку
 «___»________ 2009г.
 Мінск 2009
  План
 Уводзіны
 1. Войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі
 2. Крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве
 3. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі
 Заключэнне
 Спіс літаратуры
 
   
 Уводзіны
  
 Перыяд Рэчы Паспалітай. Такую назву атрымала дзяржава, у якой аб’ядналіся Польшча і Вялікае княства Літоўскае. Здавалася б, утварэнне такой буйной дзяржавы, якая раскінулася “ад мора да мора” (ад Балтыйскага да Чорнага), дасць ей магчымасць стаць адной з магутнейшых у Еўропе. Аднак такое не адбылося.
 Другая палова XVII і першая палова XVIII ст. - перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Шматгадовыя цяжкія войны ўзмацнялі і ўглублялі эканамічны і палітычны заняпад дзяржавы, абумоўлены гіпертрафіяй фальварачна-паншчынай сістэмы.
 Войны неслі вялізныя бедствы, а месцамі поўнае разарэнне сялянам, памяншалі колькасць насельніцтва, спрыялі заняпаду гарадоў. Частка гарадоў цярпелі ад ваенных аперацый, частка спусташалісь варожымі войскамі.
 Эканамічнаму і палітычнаму заняпаду дзяржавы садзейнічала яе ваенная слабасць. В войсках Рэчы Паспалітай пераважала шляхецкая конніца. Армейская дысцыпліна была вельмі слабая. Ваенная адміністрацыя не карысталася аўтарытэтам. Апісываемы заняпад цэнтральнай дзяржаўнай улады, аслабленне адзінства дзяржавы, узмацненне феадальнай анархіі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай адбывалася ў той час, калі ў суседніх краінах хутка ўмацоўвалась моцная цэнтральная улада.
 Пагоршылась знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай. У той час, як ваенная магутнасць Рэчы Паспалітай аслабевала, узрастала магутнасць суседніх краін — Швецыі і Расіі, у стычках з якімі яна цярпела паражэнні.
 Беларускія землі, якія ўваходзілі ў састаў Рэчы Паспалітай за два стагоддзі прыцярпелі шмат воінаў, вынікамі якіх было аслабленне эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага становішча. 
 У часы кіравання польскага караля Яна Казіміра і маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча пачаліся войны паміж Масквою і Рэччу Паспалітай, а руйнавалася паводле звычаю зноў Беларусь, на тэрыторыі якой ішло імперыялістычнае змаганне. Руйнаване Беларусі працягвалася 17 год, з 1654 да 1667 году.
 У часы кіраваня караля Аўгуста ІІ адбывалася Паўночная вайна. Каля паловы XVІІІ стагоддзя Рэч Паспалітая перажывала стан поўнага развалу. Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, прабудзіў рэфарматарскі рух сярод разумнейшых слаеў шляхты Рэчы Паспалітай. У сваіх думках яны трымаліся тых ідэй францускай асветнай філасофіі і літаратуры. Вялікая Француская рэвалюцыя 1789 года падняла іх палітычны настрой і дала ім смеласць задумаць рэформу. Так з’явілася Канстытуцыя 3 мая 1791 года.
 Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1794 годзе на беларускіх землях, тэрыторыі Рэчы Паспалітай, успыхнула паўстанне, якое у цяперашні час мае назву паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.  ............