Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў
1. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з’явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. У Баранавічах размясцілі Стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага. Большасць палітычных сіл падтрымалі вайну і шавіністычны настрой, які вітаў у паветры. Партыя эсэраў стварыла ў заходніх губернях Ваенна-рэвалюцыйны саюз, які дзейнічаў у арганізацыях, што абслугоўвалі фронт. «Саюз…» заклікаў устрымацца ад распаўсюджвання рэвалюцыйных пракламацый. Толькі «Наша ніва» (значыць БСГ) і бальшавікі асудзілі ваенныя дзеянні, аднак па розных прычынах. Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Стаўка была перанесена ў Магілёў. 9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач, амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў.
Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыва нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна падрыхтавана, пачалося раней прызначанага тэрміну па просьбе саюзнікаў, якія цярпелі паражэнне пад Вердэнам. З гэтых прычын Нарачанская наступальная аперацыя рускай арміі была амаль безвыніковай. Страты арміі склалі каля 90 тыс. чалавек.
Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені 1916 года. Пасля гэтага лінія фронту стабілізавалася да канца 1917 года. Пад акупацыяй аказалася чацьвёртая частка Беларусі, якая была ўключана ў склад «зямлі Обер-Ост». Акупацыйны рэжым характаразаваўся ўзмоцненай эканамічнай эксплуатацыяй рэгіёна з наступнай яго каланізацыяй.
Ва ўмовах вайны на Беларусі эканамічная сітуацыя мела свае адметнасці. Тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі – заходнюю пад нямецкай акупацыяй, і ўсходнюю, якая кантралявалася рускай арміяй. На Заходнім фронце было каля 1,5 млн. салдат і афіцэраў, утрыманне іх было ўскладзена на беларускую гаспадарку. На акупаванай намцамі тэрыторыі быў устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.
Шырокі размах набыло бежанства. Яно было вынікам прымусовага высялення сялян з пакідаемых арміяй тэрыторый (маёмасць знішчалася ваеннымі) і дабравольнага перасялення. Колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн. чалавек. Перасяленне беларускіх гарадоў выклікала скучанасць, рост цэн на харчаванне, эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.
Рэгулярна праходзіла мабілізацыя мужчынскага насельніцтва. У армію была мабілізавана палова мужчын ва ўзросце 18–40 гадоў. ............