Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Асноўныя пытанні
1. Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на страту суверэнітэту сваёй дзяржавы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю? Перадумовы уніі
2. Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Растлумачце сваю пазіцыю
План
Уводзіны
1. Перадумовы Люблінскай уніі
2.Федэратыўная дзяржава "абодвух народаў"
3. Гістарычнае значэнне Люблінскай уніі
4. Разважанні на тэму
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
Гiсторыя зблiжэння Вялікага княства Літоўскага з Польскім каралеўствам бярэ свой пачатак з Крэўскай уніі 1385 г., калi дзве дзяржавы ўпершыню аб'ядналiся на аснове дынастычна-персанальнай унii пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палiтыцы. Неаднаразовае аднаўленне і перазаключэнне унiй (у 1401, 1413, 1446, 1501 гг.) сведчыць, па-першае, аб іх нетрываласці, па-другое, аб наяўнасці ў жыццi абедзвюх дзяржаў такiх фактараў, якiя падштурхоўвалi iх да зблiжэння.
1 ліпеня 1569 года на сойме ў Любліне была заключана ўнія, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб'ядналася з Каронай Польскай у адну дзяржаву. Больш двухсот гадоў нашы продкі жылі ў складзе гэтага шматэтнічнага аб'яднання. 1569 год стаў адной з самых значных дат у гісторыі Беларусі. Навукоўцы звычайна адлічваюць ад яго новы этап у гістарычных лёсах беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Унія паміж суседнімі краінамі аказала значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе. На мапе з'явілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая, адна з самых вялікіх і магутных.
У гэтай кантрольная рабоце нам неабходна разледзіць галоўныя вытокі і сутнасць Люблінскай уніі, вызначыць асаблівасці становішча дзяржаў на палітычнай арэне таго часу, вылучыць асноўныя моманты і вынікі аб’яднання дзяржаў у Рэч Паспалітую. Напрыканцы кантрольнай работы мы падвядзем вынікі і паспрабуем адзначаць тыя станоўчыя і адмоўныя бакі Люблінскай уніі, якія паўплывалі на далейшае развіцце нашай дзяржавы.
1. Перадумовы Люблінскай уніі
З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ.
Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. ............