Часть полного текста документа: Мiнiстэртсва Адукацыi Рэспублiкi Беларусь Установа адукацыi "Брэсцкi Дзяржаўны Тэхнiчны Унiверсiтэт" Кафедра сацыяльна-палiтычнчх i гiстарычных навук Рэферат па гiсторыi Беларусi на тэму: "Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства" Выканаў: студэнтка ЭФ гр. Ф-7 Глебiк Н.Е. Праверыў: Малыхiна Л.Ю. Брэст, 2002 Змест Уводзiны..................................................................................... 1. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян............ 2. Рэлiгiя старажытных славян......................................................... 3. Народныя святкаваннi i абрады..................................................... 3.1 Народны каляндар................................................................ 3.2 Абрадавая творчасць............................................................. 4. Прыняцце i распаўсюджанне хрысцiянства....................................... 4.1 Хрысцiянiзацыя беларускiх зямель........................................... 4.2 Дваяверства........................................................................ 4.3 Унутраная структура царквы................................................... Заключэнне................................................................................. Спiс лiтаратуры............................................................................ Уводзiны Фармiраванню як самой беларускай народнасцi, так i яе культуры папярэднiчаў велiзарны адрэзак часу з усiмi характэрнымi для яго супярэчнасцямi i складанасцямi, што адлюстравалася i ў змесце, i ў формах культуры. На працягу ўсяго перыяду iснавання Старажытнай Беларусi ў яе духоўным жыццi, акрамя ўласна свайго, мясцовага, даволi выразна прасочваюцца асноўныя прыкметы i рысы агульнай для ўсiх усходнеславянскiх плямен культуры. I гэта нядзiўна, бо за час iх няхай сабе i не дужа працяглага жыцця ў складзе Кiеўскай Русi, альбо Старажытнарускай дзяржавы, паспела ў асноўным сфармiравацца досыць блiзкая ў этнiчным плане для ўсяго яе насельнiцтсва матэрыяльная i духоўная культура, якая пазней стала найважнейшым субстратам беларускай, рускай i ўкраiнскай культур. Характэрнай прыкметай таго часу з'яўляецца цеснае перапляценне культуры з рэлiгiйнымi вераваннямi. Сказанае тычыцца як язычнiцтва, так i хрысцiянства. Разгледзiм рэлiгiйныя вераваннi старажытных славян да прыняцця хрысцiянства i змены, якiя адбылiся ў iх жыццi з распаўсюджваннем хрысцiянскай веры. 1. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян Да нядаўняга часу гісторыяй беларускай царквы пагарджалi, практычна адсутнічалі навуковыя работы, прысвечаныя дахрысціянскім абрадам. Бясспрэчна, існавала шмат прычын і цяжкасцей, якія перашкаджалі гісторыкам заняцца гэтай праблемай, але тэма эаслугоўвае больш уважлівага вывучэння. Нешматлікія даследаванні па гісторыі Беларусі даюць толькі агульную і невыразную схему дахрысціянскіх вераванняў. Мы будзем здольны зразумець ментальнасць старажытных жыхароў Беларусі толькі тады, калі будэем ведаць сэнс шматлікіх старажытных беларускіх ралігійных звычаяў. Значнасць даследавання беларускай міфалогіі не можа быць узята над сумненне. ............ |