Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі
  Змест
  
 1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР
 2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак
 3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзі-нага народна-гаспадарчага комплекса СССР 
 4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі 
 5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы
 6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай
 Спіс выкарыстаных крыніц
  
 
  1. Ажыццяўленне новай эканамічнай палітыкі ў БССР
 Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямец-кая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе на-роднай гаспадарцы. У канцы 1920 г. з былой БССР узору 1 студзеня 1919 г. засталося толькі 6 паветаў Мінскай губ., з плошчай 52,3 тыс. кв км з насельніцтвам каля 1 600 тыс. чал. З 715 прадпрыемстваў заста-лося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгунач-ны і рачны транспарт амаль не дзейнічалі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых. У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. зменшылася ў 2 420 разоў. 
 Другім фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з уласцівай ёй на-цыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дык-татурай і інш. Гэта палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Вымушаны ха-рактар палітыкі «ваеннага камунізму» усведамлялі і сяляне, уся пра-дукцыя якіх (хлеб, жывёла, сыравіна), за выключэннем часткі, неаб-ходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве. 
 Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх на-строяў. 1 сакавіка 1921 г. паўстаў гарнізон Кранштадта пад лозунгам: «За Саветы без камуністаў!» Для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзросшую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вымушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята захады, названыя новай эканамічнай палітыкай. 
 Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з’езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка ЎЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім яго аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад раней-шага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах. 
 Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фак-тычнае ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г. Дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую за-цікаўленасць у індывідуальнай гаспадарцы.
 Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасо-білася ў лозунгу: «Сяляне, узбагачайцеся!» А.  ............