1. Характарыстыка паэзіі на сучасным этапе: другая палова 90-х гг. XX ст. - пачатак XXІ ст.
Сучасная беларуская паэзія – з’ява поліфанічная і шматгранная. У сваім развіцці яна дасягнула значных эстэтычных вышыняў. Творчасць сучасных паэтаў дае нам адказы на сутнасныя пытанні быцця, раскрывае хвлюючыя думкі, складаныя перажыванні чалавека ў сённяшнім свеце болю, трывог і надзей. Праблемна-тэматычны дыяпазон сучаснай паэзіі надзвычай шырокі, бо яна – крыніца няспыннага мастацкага самапазнання. “Я” паэта заключае ў сабе шматстайнасць зместу жыцця: духоўна-душэўнага, сацыяльнага, маральна-фласофскага.
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў беларуская паэзія прайшла складаную духоўную і эстэтычную эвалюцыю. Сучасныя паэычныя далягляды насычаны вабнымі фарбамі і колерамі слова. Беларуская паэзія абжыла многія эстэтычныя межы на шляху лірычнага і эпічнага асэнсавання жыцця, у распрацоўцы жанраў і формаў верша, вобразна-выяўленчага ладу выказвання.
Жывы свет мараў-памкненняў, радасць быцця і пакуты, боль сумлення ўмяшчае ў сабе сучасная паэзія. Яна ўмее размаўляць з сонцам і небам, чалавекам і цэлым народам, мінулым і будучыняй.
Апошняе дзесяцігоддзе было як ніколі спрыяльным для творчай самарэалізацыі асобы. Асаблівае ўнутранае пакліканне, відаць, заўсёды адчувалі І. Чыгрын, Л. Сільнова, В. Рагаўцоў, Зянон, М. Папека, А. Майсеенка, Т. Мушынская і іншыя аўтары, творчасць якіх улілася ў рэчышча сучаснай паэзіі.
90-я гады актывізавалі прыток маладых талентаў у беларускую паэзію. Выключную ролю ў лёсе паэтаў-пачаткоўцаў адыгрываў часопіс “Першацвет”, які быў заснаваны ў 1992 г. На яго старонках з’явілася няміла імёнаў маладых паэтаў: А. Пашкевіч, В. Жыбуль, С. Патаранскі, А. Дуброўскі, В. Слінко, У. Гарачка, М. Віч, Т. Барысюк, А. Брусевіч, І. Хадарэнка, В. Корбут, В. Панякевіч, Я. Лайкоў, Я. Дашына, П. Гаспадыніч і інш.
Форматворчасць і жанраўтваральныя працэсы –найважнейшы фактар развіцця паэзіі апошняга дзесяцігоддзя. У беларускай паэзіі па-ранейшаму папулярнымі былі традыцыйныя жанры балады, элегіі, санета, паслання, прытчы і некаторыя іншыя. Многія жанры мадэрнізаваліся і набылі мастацка-сінтэтычны характар, г. зн. спалучаюць у сабе рысы розных мастацкіх сістэм і стыляў.
У 90-я гады відазмянілася ода, якая набыла эмацыянальную стрыманасць, псіхалагічную заглыбленасць, медытатыўную разважлівасць. А на схіле XX стагоддзя час гучных од, гімнаў, барабанных рытмаў наогул мінуў, у паэзіі запанаваў элегічны пафас, матывы адзіноты і скрухі, вечара і змроку:”О, як я хацеў бы // Скласці шчасця оду, // Каб не мой панылы, //Непазбыўны одум!” (Г. Бураўкін). Пра тое, што стагоддзе падсумоўвала тужлівыя вершы, інтымныя споведзі, у якіх вядучым стаў пачуццёвы драматызм, сведчаць элегіі М. Танка, С. Грахоўскага, Т. Бондар, Ю. Голуба, Н. Гальпяовіча, Л. Галубовіча, Л. Рублеўскай.
Сучасных паэтаў асабліва часта прыцягвала вершаваная форма санета. Санетнае мысленне асабліва яскрава праявілася ў паэзіі Р.Барадуліна, М. Арочкі, У. Паўлава, Н. Мацяш, Р. Тармоы-Мірскага. і інш. У беларускім санетапісанні з’явіўся нават цэлы вянок санетаў “Апакаліпсіс душы” З. Маразава. Санетны цыкл паэта з’яўляецца першай спробай такога віду як у беларускай, так і ва ўсходнеславянскіх літаратурах. Гэткія ж буйныя санетныя структуры стварылі пазней М. ............