Часть полного текста документа: Мiнiстэрства адукацыi РБ Установа адукацыi: Брэсцкi дзяржаўны тэхнiчны ўнiверсiтэт ТЭМА РЭФЕРАТА: "ВАЙНА 1654-1667 ГОДА I БЕЛАРУСЬ ". Выканаў: студэнт I курса эканамiчнага факультэта, Навуковы кiраўнiк: Дацэнт Кавалёва Н.М. Брэст 2002г. У першай палове XVII ст. на Беларусi паступова нарастала сацыяльная напружанасць. Незадаволе- насць значнай часткi гараджан і сялянства сваво- льствам "дзяржаўца", цяжкім павіннасным рэжы- мам, шырокім распаўсюджваннем адкупной сістэмы, шматлікімі іншымі паборамі выяўлялася ў гэты пе-рыяд галоўным чынам у розных формах пасіўнага супраціўлення. Да іх адносіліся разнастыйныя скаргі, якія шырокім патокам падаваліся ў адрас дзяржаў-най адміністрацыі альбо царкоўнах улад. Яшчэ адным напрамкам сацыяльнай барацьбы з'яў- лялася супрацьстаянне бяднейшай часткі мяшчан з гарадскімі вярхамі. Пераважнай формай пасіўнага супраціўлення феа- далам і рэлігійнаму прыціску з'яўляліся ўцёкі. Паме-ры масавых адыходаў мяшчан і сялян у Рускую дзяржаву, дзе за Волгай адкрываліся бясконцыя не-асвоеныя яшчэ землі, прынялі да 1643 г. Такі харак-тар,что кароль Уладзіслав IV быў вымушаны патра-баваць ад адміністрацыі гарадоў і чыноўнікаў прыг-ранічных з Расіяй абласцей Беларусі тэрміновых мер па прадухіленню ўцёкаў. Ў пачатку вясны 1648 г. Адбылося паўстанне на Ўкраіне. Вострая незадаволенасць сялянства, радаво-га казацтва, і гараджан Украіны палітыкай польскай Кароны, якая адкрыта палтрымлава свавольства і гвалт магнатаў і шляхты, каталіцкага кліра, паслужыла ас-ноўнай прычынай успыхнуўшага ў 1648 г. паўстан-ня, што ўзначаліў Багдан Хмяльніцкі. У рэшце рэшт разгарнулася крывавая ўкраінска-польская вайна. -2- Украіна была аддзелена ад ВКЛ адміністрацыйнай мяжой, якая, аднак, не магла ўстрымаць пажар вай-ны. Сацыяльная барацьба нарастала ў гарадскім ася-роддзі ВКЛ. Заможныя гараджане, купцы, рамеснікі былі зацікаўлены ў абмежаванні самаўпраўства маг-натаў. Моцным імпульсам да народнага руху ў Бе-ларусі ў сярэдзіне XVII ст. з'явілася вострая незда-воленасць насельніцтва ўзмацненнем каталіцкай экс-пансіі, якую праводзілі польскі епіскапат і каралеўс-кая ўлада Рэчы Паспалітай. Да восені значная частка Беларусі была ахоплена баявымі дзеяннімі. Падаўленне паўстаняў пачалося з тэрыторыі Берасцейкага і Пінскага паветаў. Да канца 1649 г. войскі Радзівіла размяшчаліся ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі. Да вясны 1649 г. асноўныя ачагі паўстання на Бе-ларусі былі падаўлены. У 1651 г. войскі ВКЛ перайшлі мяжу з Украінай. Першы раз у гісторыі Рэчы Паспалітай літоўская шляхта ўмяшалася ў ваенна-палітычны канфлікт на тэрыторыі Кароны. Гэтае ўмяшанне было выму- шанным, справакаваным агрэсіяй супраць ВКЛ. Я. Радзівіл рашучымі дзеяннямі разбіў казацкія атрады на поўначы Ўкраіны і летам 1651 г. захапіў яе сталіцу - Кіеў. 18 верасня 1651 г. казацкае кіраўніцтва было вымушана падпісаць Белацаркоўскі мірны дагавор. Тэрыторыя аўтаномнай Украіны была змешчана толькі да памераў Кіеўскага ваяводства. ............ |