Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)
Вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, нарысіст, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч культуры БССР.
Нарадзіўся 5 верасня ў Пецярбургу ў сям’і служачага. Працаваў на трубачным заводзе, у камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. 18-гадовым юнаком добраахвотна пайшоў у чырвоную армію. Ваяваў на Карэйскім перашэйку, удзельнічаў у абароне Петраграда, у вызваленні Беларусі ад белапалякаў. Палюбіў Беларусь, беларускі народ, застаўся тут заўседы.
У 1927 г. Скончыў Камуністычны універсітэт імя У. І. Леніна. Працаваў старэйшым інструктарам кінафікацыі Белдзяржкіно, дырэктарам Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. – дырэктарам Віцебскага Беларускага драматычнага тэатра. У 1932 г. – 1936 гг. займаў пасаду дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Быў старшыней Беларускага федэратыўнага аб’яднання савецкіх пісьменнікаў.
З красавіка 1942 г. – загадчык адзела рэдакцыі часопіса-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, з канца 1943 г. – загадчык адзела часопіса “Беларусь”. У 1948 – 1954 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.
Пачаў друкавацца ў 1926 г. Аўтар навуковых прац: “Праблемы беларускай савецкай драматургіі” (1934), “Эдуарт Самуйленак” (1951), “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму” (1958), сааўтар вучэбных дапаможнікаў ВНУ, для вучняў 9-10 класаў.
Аўтар таленавітых п’ес, напісаных паводле сюжэтаў беларускага фальклору, – “Цудоўная дудка” (1938), “Дзед і жораў” (1939), “Несцерка” (1940), якія ўвайшлі ў залаты фонд нашай нацыянальнай літаратуры. Узбагацілі беларускую літаратуру для дзяцей і падлеткаў кнігі прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў В. Вольскага: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956), “На бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Родны край” (1961), “Афрыканскае падарожжа” (1963), “Эль Махрыб” (1965), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Палессе” (1971), “Кніга падарожжаў” (1984).
У 1977 г. Выйшлі выбраныя творы Віталя Вольскага ў 2 тамах.
Навука і паэзія паяднаны ў прыродазнаўчых кнігах Віталя Вольскага. Пісьменнік даносіць да дзяцей жывое дыханне прыроды, узбагачае іх духоўна, дапамагае сэрцам адчуваць, “які незвычайны свет і якая прыгожая наша краіна – Беларусь”.
Дзіцячы напрамак у творчасці
Каб ад сцюжы не скананаць,
Мусіць заяц ноч скакаць.
Ну і заяц, ну і дом
Пад ракітавым кустом!
У параўнанні з іншымі жанрамі драматургіі ў беларускай дзіцячай літаратуры мае куды меншую гісторыю, чым іншыі жанры. Безумоўна, калі гаварыць пра фальклорныя творы, дык асобныя з іх, разлічаныя на дзіцячае ўспрыманне, прыйшлі да нас праз стагоддзі. У астатніх жа аўтарамі ў рознай ступені – аднымі больш свабодна, другімі менш – апрацаваліся фальклорныя сюжэты. Тым самым, беларуская дзіцячая драматургія ў 20-30 г. толькі пачынала заяўляць аб сабе. Дзеля яе развіцця і станаўлення нямала зрабіў і В.Вольскі.
Яшчэ ў маленстве В.Вольскі зацікавіўся фальклорам. Знаходзячыся ў арміі, паміж баямі, запісваў гаворкі, песні, прыказкі, прымаўкі, іншыя творы вусна-паэтычнай творчасці таго рэгіена, дзе ў гэты час ваяваў. Адсюль бярэ пачатак і захапленне беларускім фальклорам. ............