Змест:
Уводзіны................................................................................................................3
Раздзел І.................................................................................................................5
1.1 Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры................................................6
1.2 Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць............................................................9
1.3 Альбер Камю і яго твор “Міф пра Сізіфа” як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма..................................................................................................12
Раздзел ІІ...............................................................................................................18
2.1 Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава......................................................18
2.2 Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.........................................19
2.3 “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава...........................................................................................21
Заключэнне...........................................................................................................30
Спіс літаратуры....................................................................................................32
Уводзіны
Экзістэнцыялізм у перакладзе з лацінскай мовы азначае існаванне. Жыццё чалавека, або існаванне, экзістэнцыялісты характарызавалі часцей за ўсё такімі тэрмінамі як “трывога”, “клопат”, “адзінота”, “пустата” і інш. Фарміраванне экзістэнцыялізму як філасофскай сістэмы адбылося ў 20-30-я гг. ХХ ст. Аднак прадпасылкі былі бачныя яшчэ ў ХІХ ст. Значны ўплыў аказалі такія філосафы як Кіркегар, Ніцшэ, Ясперс, Хайдэгер і іншыя.
Падчас Другой сусветнай вайны экзістэнцыялізм шырока ўваходзіць у мастацкую літаратуру. Не апошняе месца займае французская літаратура, якая спрыяла ўвядзенню экзістэнцыялізму ў мастацкую літаратуру, асабісты ўклад зрабілі такія выдатныя філосафы таго часу як Жан Поль Сартр і Альбер Камю.
Хуткаму распаўсюджванню экзістэнцыялізму спрыяла тое, што яго даносілі да людзей праз мастацкія вобразы і сітуацыі. Таксама немалую ролю гралі час абставіны: фашызм, ваенная трагедыя, якая была яшчэ больш жорсткая і жудасная, чым пад час Першай сусветнай вайны. Гэта ўсё спрыяла развіццю такога накірунку філасофіі, які сцвярджаў, што чалавек бездапаможны, магчымасці яго абмежаваны, а існаванне яго абсурдна. Можна сказаць, што катэгорыя абсурду з’яўляецца цантральнай у філасофіі экзістэнцыялізму. З усіх філасофска – літаратурных плыняў гэты накірунак найбольш востра паставіў пытанне чалавечага існавання.
Што ж датычыцца беларускай літаратуры, то трэба адзначыць, што ў параўнанні з французскай, нямецкай ці русскай літаратурамі, у ёй не было прадстаўнікоў экзістэнцыялізму як цэласнай сістэмы светабачання. Тым не менш рысы гэтага накірунку можна заўважыць у творчасці шматлікіх пісьменнікаў, такіх як Багдановіч, Купала, Чорны, Гарэцкі, Быкаў.
Экзістэнцыялісцкае ўспрыманне рэчаіснасці беларусаў было абумоўлена не толькі маштабам войн, але ж і пострэвалюцыйнай сітуацыяй, а таксама нацыянальнай нерэалізаванасцю і прыгнётам. Адсюль і вынікае разлад чалавека са светам, сацыяльная адчужанасць героя, немагчымасць прыняць грамадства, якое існуе, з аднаго боку, і быць зразумелым яму, з другога.
Не аднойчы літаратуразнаўцы падымалі пытанне прыналежнасці Васіля Быкава да экзістэнцыялістаў. Сапраўды, шмат падобнага прасочваецца ў яго творчасці і творчасці пісьменнікаў – экзістэнцыялістаў. Аднак, трэба заўважыць, што ў адрозненні ад іх, а менавіта Сартра і Камю, экзістэнцыялістам Быкава зрабіла само жыццё. ............