Змест
Уступ
Глава 1. Сутнасць тэрміну “Індустрыяльны турызм” і метадычныя падыходы да яго вывучэння
1.1 Вытокі і сутнасць паняцця індустрыяльны турызм
1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе
1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў
Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі
2.1 Аналіз рынку індустрыяльнага турызму ў Беларусі
2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі
2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў
Заканчэнне
Спіс літаратуры
Уступ
Беларусь – краіна з багатай гісторыяй эканамічнага развіцця, спосабамі вытворчасці, узнікнення і ўкаранення тэхналогій. На тэрыторыі рэспублікі захаваліся шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны разнастайных часоў. Большасць з іх адносяцца да перыядаў хваль індустрыялізацыі, якія адбываліся ў 60-80-хх. гг. 20 ст. і зрабілі рэспубліку адным з лідэраў па канцэнтрацыі прамысловых аб’ектаў сярод краін былога СССР. Менавіта ў тыя часы закладаецца гісторыя асноўных галін сучаснай беларускай прамысловасці, з’яўляюцца такія прадпрыемствы як: “Беларуськалій”, Мінскі трактарны завод “МТЗ”, завод халадзільнікаў “Атлант” і г.д. [ 7-29]
Пасля распаду СССР незалежная Беларусь атрымала ў спадчыну шматлікія прамысловыя аб’екты, па эканамічным меркаваннем пэўная колькасць іх страцілі сваё значэнне і былі ліквідаваны ці перапрафіляваныя, тым не менш большасць флагманаў беларускай прамысловасці працягваюць працаваць і сёння не гледзячы на цяжкі перыяд трансфармацыі эканамічнай сістэмы.
На прыкладзе індустрыяльных аб’ектаў, іх мінулых і цяперашніх функцый, працэсаў і ўплываў на сучаснае жыццё можна прасачыць станаўлення прамысловасці, сферы абслугоўвання, індустрыяльнага грамадства Беларусі.
У Нацыянальных праграмах развіцця турызму ў Беларусі 2001-2005, 2006-1010 індустрыяльныя аб’екты, такія як заводы, фабрыкі, тэхнагенныя ландшафты не разглядаюцца як прыярытэтныя для турыстычных наведванняў. Індустрыяльны, прамысловы, навуковы віды турызму не вылучаны як асобныя віды турызму. Тым не менш вопыт такіх турыстычных краін, як Францыя, Вялікабрытанія, Германія, сведчыць аб магчымасці ўмелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да наведванняў знакамітых індустрыяльных аб’ектаў. Краіны-суседкі Беларусі Латвія і Літва ўжо пачалі прапаноўваць туры індустрыяльнага накірунку.
На тэрыторыі краін СНД індустрыяльны турызм пакуль не атрымаў масавага распаўсюджання. У расейскамоўных крыніцах інфармацыі, уключаючы інтэрнэт, было знойдзена мала інфармацыі адпаведна гэтай тэме. У былым СССР індустрыяльны турызм існаваў у выглядзе масавых вытворчых экскурсій на перадавыя прадпрыемствы з мэтай прапаганды тэхналагічных дасягненняў і вынікаў пабудовы камунізму. З распадам СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі адпаведна з эканамічнай немэтазгоднасцю працягу іх арганізацыі.
Актуальнасць тэмы даследавання вызначаецца ростам папулярнасці індустрыяльнага турызму і яго распаўсюджвання на тэрыторыі Усходняй Эўропы. ............