Змест
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя
Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна
Спіс літаратуры
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя
Напярэдадні ХХІ стагоддзя савецкае грамадства ўступіла ў стадыю кардынальных перамен. Глыбінныя грамадска-палітычныя зрухі, што адбыліся ў гэтыя гады, не толькі закранулі, а проста ўзрушылі і лёс народа, і лёс чалавека. Гэтыя падзеі і змены не былі аднолькавага зместу і характару. Дзесьція яны і супярэчылі адно другому. Тое, што дзесяцігоддзямі будавалася, усталёўвалася і ўяўлялася непахісным на вякі, раптоўна, без войнаў, рэвалюцый, без якіхсьці прыродных катастроф, на працягу некалькіх гадоў развалілася ўшчэнт.
Нягледзячы на вельмі складаную грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне, літаратурны працэс не спыняўся. Асаблівай інтэнсіўнасцю пазначаны 1986-1993 гады. Літаратурны працэс гэтых гадоў, можа, як ніколі быў багаты і разнастайны, а літаратурнае жыццё - інтэнсіўным.
Друкаваліся новыя творы ў часопісах, выходзілі кнігі. Стала даступнай творчая спадчына тых пісьменнікаў, каго дагэтуль зусім не выдавалі, або чые асобныя творы былі забаронены. У пераважнай большасці твораў, напісаных літаратарамі, якія перажылі высылкі, гулагі, турмы, для нас цікавая сама рэальнасць, сведчанне часу, праяўленне чалавечых магчымасцей. Так чыталіся і ўспрымаліся творы, заснаваныя на мемуарным матэрыяле: Я. Бяганскай “Мая Галгофа" (1990), Л. Геніюш “Споведзь" (1991), С. Грахоўскага “Такія сінія снягі" (1988), “Зона маўчання” (1990), Б. Мікуліча “Аповесць для сябе” (1987).
Прыйшлі да чытача, сталі ўваходзіць у літаратурнае жыццё і літаратурны працэс творы пісьменнікаў беларускага замежжа, а таксама замежная перакладная літаратура, у першую чаргу класіка.
Непастрэдна мастацкае даследаванне і асэнсаванне гэтага трагічнага матэрыялу, можна сказаць, толькі пачынаецца. Васіль Быкаў - адзін з тых, хто робіць гэта мэтанакіравана, асабліва заклапочана. І ў пазнейшыя гады, як і раней, нягледзячы на ўсе грамадска-палітычыя змены, на нечаканыя перамены асабістага лёсу, пісьменнік жыве актыўным творчым жыццём. Напэўна, можна сцвярджаць, што творчы стан - гэта нармальны стан жыцця для В. Быкава. Аповесці “У тумане” (1988), “Аблава" (1989), “Сцюжа” (1969, 1991), “Пакахай мяне, салдацік” (1995), “Ваўчыная яма" (1998), “Балота" (2001), падборкі апавяданняў у часопісе “Полымя”, зборнік публіцыстыкі і эсэістыкі “Крыжовы шлях” (1998), кніга прыпавесцей “Пахаджане” (1999) - вось тое, што зроблена пісьменнікам, пачынаючы з сярэдзіны 1985 года.
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя.
Але нягледзячы на поспехі, літаратура гэтага часу панесла і вялікія страты, што звязаныя з дачаснай смерцю прадстаўнікоў філалагічнага пакалення дзяцей вайны - М. Стральцова (1987), Б. Сачанка (1995), І. Чырынава (1996), В. Адамчыка (2000). Паказальна, што ўсе яны плённа працавалі, пісалі да апошняга дня. Каб пераканацца, як яны працавалі і колькі зрабілі, дастаткова паглядзець на іх часопісныя публікацыі тых гадоў - раманы, аповесці, апавяданні, драматычныя творы, публіцыстыка, крытыка, дзённікавыя запісы.
Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. ............