Часть полного текста документа:Замкавае дойлідства Беларусі Марыя Ладуцька 2003 Уводзіны Творы мастацтва і, ў прыватнасці, архітэктуры, уяўляюць вялізарную каштоўнасць не толькі таму, што фіксуюць гісторыю народа, але і таму, што ўвасабляюць у сябе яго творчы патэнцыял, асаблівасці светаўспрымання, талент і вытанчанае пачуццё прыгожага. Замкавае дойлідства - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нашай нацыянальнай спадчыны. Яго развіццё адбывалася даволі працяглы перыяд - усяго некалькі стагоддзяў. Таму сучаснікі маюць выдатную магчымасць на прыкладзе гісторыі замкавага будаўніцтва прасачыць тыя змены, якія адбываліся ў эканамічным, палітычным, культурным і паўседзённым жыцці нашых продкаў. Замкам звычайна называюць ваенна-фартыфікацыйны комплекс, які складалаўся з некалькіх замкнёных абарончых збудаванняў. Замак - гэта таксама ўмацаванае жыллё феадала, назва некаторых палацаў ці вялікіх панскіх дамоў /15, р. 4/. У краінах Еўропы іх будаўніцтва звычайна звязваюць з эпохай сярэднявечнага феадалізму, калі замкі служылі надзейным умацаваннем ад частай пагрозы з боку шматлікіх ворагаў. У гады цяжкіх выпрабаванняў, калі пад пагрозай было само існаванне народа, замкі станавіліся для людзей домам, школай мужнасці і адзінства. Існавалі замкі і на беларускіх землях. Даследчыкі адносяць пачатак іх будаўніцтва да XII ст./12, с. 402/, калі на Беларусі імкліва развіваліся феадальныя адносіны і раслі гарады. У той жа час, беларускія княствы часта станавіліся арэнай для міжусобных войнаў і знешніх нападаў. Але перыяд найбольш актыўнага развіцця замкавага дойлідства прыпадае на XIV - XVIII стст. Яго можна назваць класічным. Менавіта таму дадзены перыяд і выбраны для майго навуковага даследавання. Трэба адразу ж падкрэсліць, што тэма замкавага дойлідства адносна добра вывучана беларускімі гісторыкамі. Наогул, даследаванне архітэктурнай спадчыны ў еўрапейскіх краінах пачалося ў XVIII ст. Але канчаткова новае станаўленне да нацыянальнай архітэктуры сфарміравалася ў першай палове XIX ст. пад уплывам эстэтыкі рамантызму, што выявілася найперш у літаратуры. Пад уплывам рамантызму пачалі паступова вывучаць помнікі дойлідства і ў Расійскай імперыі, у склад якой увайшла у канцы XVIII - пачатку XIX ст. Беларусь. Першымі звярнулі ўвагу на старажытныя замкі і бажніцы гісторыкі, мастакі, краязнаўцы і археолагі. Наш зямляк Тэадор Нарбут, аўтар шматтомнай гісторыі беларускага і літоўскага народаў, даследаваў Лідскі замак, асабліва замкавыя вежы, рэшткі якіх тады яшчэ захоўваліся на значную вышыню. Другі гісторык Міхал Балінскі апісаў Крэўскі і Гальшанскі замкі, вывучаў помнікі Смаргоні, Лоска, Ляхавіч, Слуцка, Быхава, Пінска і іншых гарадоў. Помнікі старажытнай архітэктуры Беларусі - замкі, цэрквы, касцёлы і інш. - вывучаў вядомы беларускі археолаг ХІХ ст. Канстанцін Тышкевіч, які стварыў у сябе на радзіме, у Лагойску, музей старажытнасцей. У прадэсе абследавання помнікаў была вывучана гісторыя развіцця тэхнікі каменнай муроўкі, эвалюцы будаўнічых матэрыялаў (цэглы, дахоўкі, плітак падлогі) і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі (фасадныя пліткі і кафля) /10, с. /. Апісаннем беларускай нацыянальнай спадчыны займаўся вучоны, пісьменнік і краязнавец А. Г. ............ |