Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Факультэт журналістыкі
Кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі
Камерцыйная прэса на інфармацыйным рынку
Курсавая праца
студэнткі 2 групы 2 курса
Занько Настассі Леанідаўны
Навуковы кіраўнік:
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
Драздоў Д.М.
МІНСК 2008
Змест
Уводзіны
ГЛАВА 1. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы
§ 1 Сутнасныя характарыстыкі камерцыйнай прэсы і гісторыя яе ўзнікнення
§ 2 Сістэма сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы
ГЛАВА 2. Характарыстыка асноўных тыпаў беларускіх камерцыйных газет
§ 1 Асаблівасці тэматыкі
§ 2 Асаблівасці стылю і афармлення
Заключэнне
Лiтаратура
Уводзіны
У той час, калі амерыканская і еўрапейская прэса развіваліся цалкам ва ўмовах рынку, беларускай прыйшлося прайсці праз 70-гадовы вакуум прыватнай уласнасці. Пасля распаду СССР магчымасць заснавання прыватных сродкаў масавай інфармацыі зрабіла прывабным інфармацыйны рынак краіны. Газета пераўтварылася з партыйна-ідэалагічнага органа ў самастойнае прадпрыемства, здольнае атрымоўваць прыбытак. Такім чынам напрыканцы 90-х гадоў на беларускім рынку назіраецца новая з’ява пад назвай “камерцыйная прэса”.
Маладосць беларускага інфармацыйнага рынку абумовіла невялікую колькасць яго навуковых даследаванняў. Напрыклад, рынак камерцыйных выданняў так і застаецца малавывучаным. Само паняцце “камерцыйная прэса” выклікае шмат пытанняў і трактуецца рознымі даследчыкамі па-рознаму. Як паказвае аналіз літаратуры, адсутнічаюць элементарныя статыстычныя дадзеныя па колькасці камерцыйных газет, а таксама дадзеныя па іх класіфікацыі. Менавіта таму саспела неабходнасць даследавання рынка камерцыйнай прэсы Беларусі. Яно мае важнае значэнне для аналізу і прагнозу далейшага развіцця гэтага сегмента рынка.
Мэты дадзенай курсавой працы:
- даць азначэнне паняццю “камерцыйная прэса”,
- даследаваць рынак камерцыйных газет Беларусі,
- прааналізаваць яго становішча на сучасным этапе,
- вызначыць асноўныя тэндэнцыі развіцця.
Для таго, каб дасягнуць пастаўленых мэтаў мы спачатку вызначымся з паняццем “камерцыйная прэса” і гісторыяй яго ўзнікнення, пасля разгледзім структуру сучаснага рынку камерцыйных газет, вызначым іх працэнтныя суадносіны ў параўнанні з астатнімі газетамі, складзём класіфікацыю камерцыйнай прэсы і ацэнім асвоенасць камерцыйнымі СМІ беларускага рынку.
ГЛАВА 1. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы
§ 1 Сутнасныя характарыстыкі камерцыйнай прэсы і гісторыя яе ўзнікнення
Для таго, каб характарызаваць камерцыйную прэсу, трэба спачатку даць тэарэтычнае азначэнне паняццю.Параўнаем азначэнні, прыведзеныя ў кнігах С.В. Дубовіка “Даведнік журналіста” і В.П. Вараб’ёва “Информационное пространство Беларуси”.
Спадар С.В. Дубовік дае азначэнне толькі паняццю “камерцыйнае тэлебачанне”. Гэта “тэлеканал, тэлестудыя, якія фінансуюцца за кошт прыбыткаў, атрыманых ад продажу рэкламнага часу рэкламадаўцам”[1]. Па аналогіі робім выснову, што камерцыйная прэса – гэта прэса, якая фінансуецца за кошт прыбыткаў ад продажу рэкламнай плошчы рэкламадаўцам.
Спадар жа В.П. Вараб’ёў вызначае наступныя тыпы СМІ Беларусі:
1) Бюджэтнафінансуемыя СМІ, заснавальнікамі і выдаўцамі якіх з’яўляюцца органы ўлады;
2) Камерцыйныя СМІ, што выдаюцца на сродкі прыватніка ці бізнес-групы, падуладныя мэце атрымання фінансавага прыбытку;
3) СМІ грамадзянскіх супольнасцей.(1).
З гэтай класіфікацыі вынікае, што камерцыйная прэса – прэса, заснаваная прыватнікам, асноўнай мэтай якой з’яўляецца атрыманне фінансавага прыбытку ад сваёй дзейнасці.
Удумаемся ў семантыку слова “камерцыя”. ............