Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэме: Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ
Падрыхтаваў:
студэнт 5 курса, 2 групы
Трафімаў Ж.К.
Мiнск, 2010
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэклакрацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Гэтае рашэнне з'явілася вынікам рэакцыі на знешнюю сітуацыю, прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. першым з'ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з пераканання і волі большасці беларускага народа. Між тым яно адкрыла шлях сапраўднай незалежнасці рэспублікі.
У дваццатым артыкуле Дэкларацыі сцвярджалася, што "любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў ці асоб праследуюцца па закону". Згодна з другім артыкулам Дэкларацыі выступаць ад імя народа дазвалялася выключна Вярхоўнаму Савету. Урад рэспублікі атрымліваў права стварыць нацыянальную армію, міліцыю і службу бяспекі. Дэпутаты камуністы прагаласавалі за адзінаццаты артыкул аб неабходнасці новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі. Дэпутаты ад БНФ, якія выступалі супраць якіх-не-будзь саюзаў з Расіяй, не ўдзельнічалі ў гэтай частцы пасяджэння.
Правал жнівеньскага путчу 1991 г. стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту. Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры.
Скліканая 24 жніўня пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР адклікала з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета М.І. Дземянцея. 25 жніўня быў прыняты Закон "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Гэтымі актамі аб'яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. Ва ўласнасць Беларускай ССР пераходзілі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на яе тэрыторыі. Выключэнне складалі тыя прадпрыемствы і арганізацыі, кіраўніцтва якімі засталося, згодна з заканадаўствам Бела-рускай ССР, за адпаведнымі органамі Саюза ССР.
Была зменена назва рэспублікі, а таксама адбылася заме-на дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня прынялі рашэнне Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах "Беларусь". У той самы дзень былі прыняты законы "Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь" і "Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Дзяржаўны сцяг з гэтага часу ўяўляў сабой прамавугольнае палотнішча белачырвонага колеру. Дзяржаўным гербам стаў старажытны герб "Пагоня" - выява конніка з занесеным над галавой мячом. Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў абраны С.С. Шушкевіч.
8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі беларускага ўрада Віскулі С. ............