Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма
Асаблівасці індустрыялізацыя на тэрыторыі БССР
Выканаў:
Студэнт 4 курса 9 групы
Трафімаў Ж.
Мiнск, 2004
У сярэдзіне 20-х гадоў у СССР ішла вострая унутрыпартыйная барацьба за выбар далейшага шляху развіцця краіны. У гэтай барацьбе атрымала перамогу дактрына Сталіна аб фарсіраванай пабудове сацыялізму Ў СССР ва ўмовах капіталістычнага акружэння. Яна імкнулася ліквідаваць многаўкладнасць у эканоміцы і рынкавых адносінах, правесці паскораную індустрыялізацыю, культурную рэвалюцыю, умацаванне палітычнай сістэмы.
Планавая мадэрнізацыя краіны прадугледжвала хуткае скарачэнне разрыву ва ўзроўні эканамічнага развіцця паміж СССР і заходнімі краінамі, закладала фарсіраваныя тэмпы стварэння індустрыяльнага патэнцыялу. Вядомыя словы Сталіна:”Мы адстаялі ад перадавых краін на 50-100 гадоў. Мы павінны прабегчы гэтую адлегласць за дзесяць гадоў”.
Працэсы мадэрнізацыі і рацыяналізацыі правысловай вытворчасці ў вядучых капіталістычных краінах у 20-е гады паставілі перад кіраўніцтвам Савецкага Саюза пытанні аб тэмпах і метадах далейшага эканамічнага развіцця. У справаздачным дакладзе ЦК ХIV з’езду партыі ( снежань 1925 г.) Сталін адзначыў неабходнасць хутчэйшай індустрыялізацыі дзяржавы. У рэзалюцыі красавіцкага Пленума ЦК УКП(б) 1926 г. Канстатавалася, што “індустрыялізацыя краіны з’яўляецца той задачай, паспяховае вырашэнне якой вызначае далейшы рост усёй гаспадаркі ў цэлым на шляху да перамогі сацыялізму”.
Савецкі Саюз у канцы 20-х гадоў знаходзіўся на пачатковых этапах індустрыялізацыі. У буйнай тагачаснай прамысловасці да пачатку першай пяцігодкі стваралася толькі 20-25% нацыянальнага даходу СССР. У аграрнай вытворчасці было занята амаль 80% працоўнага насельніцтва краіны. Узровень вытворчасці савецкай прамысловасці ў разліку на душу насельніцтва ў 5-10 разоў быў ніжэй душавой вытворчасці індустрыяльна развітых краін. У СССР не выраблялася большая частка абсталявання для металургіі, хімічнай вытворчасці, станкоў, машын для харчовай і лёгкай прамысловасці. У прамысловасці выкарыстанне старога абсталявання наблізілася да 100% дарэвалюцыйнага ўзроўню. Далейшы рост быў пастаўлены ў залежнасць ад новага будаўніцтва і рэканструкцыі прамысловых прадпрыемстваў.
Галоўнай мэтай індустрыялізацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. Для гэтага вызначалася пераважнае развіцё цяжкай індустыі, якая павінна была забяспечыць пераўзбраенн ўсіх галін народнай гаспадаркі, дастатковы ўзровень абараназдольнасці краіны.
У Беларусі індустрыялізацыя была часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. Нягледзячы на дасягнутыя поспехі ў аднаўленні прамысловасці, Беларусь заставалася недастаткова развітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6% тэрыторыі і 3,4% насельніцтва СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6% прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублі складала 23,5% (у СССР – 39,1%). Асноўныя галіны прамысловасці спецыялізаваліся на перапрацоўцы лясной сыравіны і прадуктаў сельскай гаспадаркі. ............