МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АГРАРНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Кафедра беларускай і рускай моў
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
Мінск
2007
Разгледжана навукова-метадычным саветам факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ
Пратакол № 4 ад 25.01. 2007 г.
Складальнікі: ст.выкладчык А.Б. Гурновіч
выкладчык І.С. Фокіна
Рэцэнзенты: канд. філ. навук, дац. А.П. Занкавіч (БДАТУ)
выкладчык З.П. Казарог (БДЭУ)
Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для абітурыентаў / А.Б. Гурновіч, І.С. Фокіна. – Мінск : БДАТУ, 2007
Вучэбны дапаможнік для абітурыентаў уключае ў сябе два найбольш важныя раздзелы курса беларускай мовы: арфаграфію і пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныя тэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам змешчана і практычная частка. Выкананне разнастайных заданняў і практыкаванняў дапаможа абітурыентам замацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстання правільнай пісьмовай літаратурнай мовай.
У дадатку змешчаны прыкладныя тэксты дыктантаў: пераказаў, частка з якіх ужо прапаноўвалася абітурыентам БДАТУ мінулых гадоў на ўступных іспытах.
Прызначаецца абітурыентам БДАТУ, паступаючым на завочную форму навучання, будзе карысна і абітурыентам, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання.
РАЗДЗЕЛ I. АРФАГРАФІЯ
§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы)
Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размова, сэрца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а: горы – гара, рэкі – рака.
Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але: радыё, аўдыё, відэа.
Ненаціскное э захоўваецца:
а) у першай частцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;
б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;
в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;
г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.
У даўно запазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторых словах – у ы:
характар
брызент
літаратура
інжынер
сакратар
цырымонія
адрас
канцылярыя
бухгалтар
рысора
майстар
почырк
рамонт
чыгун
водар
дрызіна
сакрэт
дырыжор
лодар
арышт
У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гром – грыме́ць, бровы – брыво́, кроў – крыва́вы, глотка – глыта́ць, блохі – блыха́, плот – плытаго́н.
марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна
Практыкаванне 1. ............