Часть полного текста документа:Беларуская музыка Рэферат выканаўца: ст. 1 курса Бондар Л.А. Беларускі дзяржаўны універсітэт Мінск, 2002 Паняцце музыкі. Музыка (ад грэчаскага - мастацтва муз) - мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах. Здольная глубока ўплываць на эмацыянальны настрой чалавека, музыка здаўна выкарыстоўваецца з грамадска-выхаваўчай і арганізуючай мэтай і адначасова служыць задавальненню эстэтычных патрэб грамадства. Каштоўнасць музычнага твора вызначаецца прагрэсіўнасцю ідэйнага зместу і мастацкай дасканаласцю яго вобразнага ўвасаблення. Музычныя вобразы даюць абагульненае адлюстраванне з'яў рэчаіснасці і ў той жа час яны канкрэтна-гістарычныя - раскрываюць тыповыя, сацыяльна-акрэсленыя характары людзей, карціны прыроды, жыццё народа, краіны ў пэўную эпоху. Першаасновай прафесіянальнай музычнай культуры і крыніцай яе нацыянальнай акрэсленасці з'яўляецца народ. У дакласавым грамадстве музыка мела дапаможнае значэнне, была неад'емнай ад працоўных працэсаў і магічных дзействаў. Самавызначэнне музыкі як асобнага мастацтва адбывалася паступова, у непарыўнай сувязі з эвалюцыяй формаў працы і побыту. Агульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі Беларуская музыка ў дакастрычніцкі перыяд развівалася пераважна ў форме вуснай народнай творчасці. Народная музыка (музычны фальклор, вакальная і музычна-інструментальная народная творчасць) развівалася ў непарыўнай сувязі з працоўная дзейнасцю чалавека, з грамадскім побытам. Творы народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый, адлюстроўваючы калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне удзельнічае ў іх адборы і шліфоўцы. Абагульняючы і заоўваючы вопыт многіх пакаленняў, народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Музычны фальклор - аснова нацыянальнага музычнага стылю, вызначальная крыніца прафесійнай кампазітарскай музыкі і канцэртнай творчасці самадзйных музычных калектываў. Асноўныя галіны беларускай народнай музыкі - песнятворчасць. Яна характэрызуецца, перш-наперш, жанравай разнастайнасцю і багаццем меладычных тыпаў традыцыйных каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень (развіты цыкл жніўных, веснавыя, восеньскія, валачобныя, калядныя, шчадроуныя, вясельныя, хрэсьбійныя). Тыповыя беларускай народнай музыцы і спецыфічныя напевы лірычных песень, якія не звязаны з абрадамі ці звычаямі, але ў розных мясцінах прымяркоўваюцца да пэўнага часу ці абставін: зімовыя, праполачныя, калі жывёлу пасуць, калі ідуць у грыбы. Больш позні гістарычны пласт - песні з ярка індывідуалізаванымі напевамі, пазбаўленыя ўсякага прымеркавання: любоўна-лірычныя, сямейна-бытавыя, баладныя, сацыяльная лірыка (казацкія, батрацкія, салдацкія, рэкруцкія). Песенная і інструментальная творчасць беарусаў узнікла ў далёкай старажытнасці. Цяжкае жыццё прыгнечанага народа ў дарэвалюцыйнай Беларусі адбілася на лёсе нацыянальнай культуры - жывапісу, літаратуры, музыкі. На працягу стагоддзяў пераважаючай формай беларускай мастацкай творчасці была народная творчасць - песні, інструментальныя найгрышы, прыказкі, прымаўкі, казкі. Асаблівай любоўю заўсёды карысталася песня. ............ |