Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
Змест
1. Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
1.1 Ефрасіння Полацкая
1.2 Кірыла Тураўскі
1.3 Клімент Смаляціч
1.4 Аўрамій Смаленскі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
Беларуская літаратура – адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя – праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.
Развіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца актуальнымі патрэбамі і густамі часу, культурна-гістарычнымі ўмовамі жыцця грамадства. Яно абапіраецца таксама на духоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасці і адначасова служаць жыватворным фактарам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулага актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новага.
Развіццё культуры немагчыма без спадчыннай асновы, духоўна-творчага вопыту продкаў, выкарыстання, узбагачэння і далейшага развіцця нацыянальных традыцый. Вось чаму культурная спадчына з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам для кожнага народа і адыгрывае вырашальную ролю ў яго духоўным жыцці ў прасторы і часе. Таксама і літаратурная спадчына як арганічная частка нацыянальнай культуры, раскрываючы мастацкія багацці мінулага, дапамагае глыбей спазнаць народ і ўключыць яе лепшыя ідэйна-мастацкія з'явы ў наш духоўны актыў, зрабіць іх фактам і фактарам сучаснага культурна-гістарычнага працэсу, эфектыўным сродкам узбагачэння і развіцця нацыянальнай культуры. Выдатныя помнікі літаратуры як духоўна-творчыя з'явы пэўнага часу – гэта не толькі своеасаблівыя пасланні іх аўтараў сваім сучаснікам, але і сваім нашчадкам суайчыннікам.
Феномен многіх выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага, класічных твораў літаратуры і мастацтва не толькі ў тым, што яны доўга жывуць у часе, уплываюць на свядомасць і сучаснікаў, і наступных пакаленняў, служаць і сучаснасці, і будучыні. Нярэдка іх сапраўдныя веліч, сэнс і значэнне становяцца лепш зразумелымі, больш аб'ектыўна і глыбока ўспрымаюцца і ацэньваюцца толькі на значнай адлегласці часу і ў кантэксце іншых з'яў эпохі. 3 часам яны не толькі не становяцца менш актуальнымі, але яшчэ больш моцна, шырока і глыбока пачынаюць уплываць і ўздзейнічаць на духоўнае жыццё народа. Гэта тлумачыцца рознымі прычынамі і датычыцца пераважна помнікаў даўняга перыяду, калі яны ў спецыфічных умовах таго часу не маглі адразу стаць вядомымі шырокаму колу людзей або паводле свайго агульнага характару, узроўню і зместу значна апярэджвалі свой час і таму не маглі быць адэкватна, належным чынам зразуметы, успрыняты і ацэнены сучаснікамі. Важнае значэнне маюць таксама і гістарычныя ўмовы жыцця народа ў дадзены перыяд.
Узнікненне ўсходнеславянскага пісьменства было звязана з утварэннем ва Усходняй Еўропе, куды перасяліліся славянскія плямёны з агульнай прарадзімы, першых дзяржаўных фарміраванняў. Вызначальную ролю ў зараджэнні літаратуры адыграла далучэнне ўсходнеславянскага грамадства да высокай культуры Візантыі шляхам прыняцця хрысціянства. Пісьменства таго часу мела пераважна царкоўна-службовы, гістарычны і юрыдычна-прававы характар, калі вартасці твора вызначаліся не эстэтычнымі крытэрыямі, не займальнасцю апавядання, а яго карыснасцю ў справе зацвярджэння хрысціянскага веравызнання і ўмацавання дзяржавы. ............