Часть полного текста документа:МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Беларускi дзяржа?ны ?нiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi Рэферат на тэму: "Этнагенез беларуса?" МIНСК, 2001 Змест рэферата: Уступ..............................................................2 "Па слядах беларуса?".......................................5 Заключэнне...................................................13 Лiтаратура.....................................................14 Уступ Ужо болей, як чвэрць стагоддзя таму ў навуковай літаратуры адбылася значная дыскусiя паміж даследчыкамі розных навук (археолагі В.В. Сядоў, П.М. Траццякоў, В.Ф. Салаўёва, мовазнаўца В.А. Жучкевіч, этнограф М.Я. Грынблат) па пытанню паходжання беларусаў як народнасці. В.В. Сядоў прапанаваў канцэпцыю фарміравання беларусаў як этнасу ў выніку асіміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да з'яўлення асаблівасцей, што адрозніваюць наш народ ад іншых славянскіх народаў. Астатнія навукоўцы крытыкавалі некаторыя палажэнні канцэпцыі, але, як было падкрэслена пасля завяршэння дыскусіі, "по существу все выступавшие в дискуссии признают участие балтского компонента в формировании белорусской этнической общности" (От редакции, 1969, с. 121). Такім чынам, канцэпцыя В.В. Сядова атрымала прызнанне сярод навукоўцаў. Але спробы развіць і ўдакладніць яе палажэнні на канферэнцыі "Этнагенез беларусаў" (1973 г.) (Этногенез белорусов, 1973) не была ажыццеўлена. Комплекснае вывучэнне гэтай жыццёва важнай праблемы было прыпынена. Толькі ў апошні час, пасля стварэння дзяржавы на Беларусі яна апынулася ў цэнтры інтарэсаў даследчыкаў розных навук (Усебеларуская канферэнцыя..., 1993). Аднак такі значны час забарон прывёў да значных недахопаў у вырашэнні гэтага пытання. Перш за ўсё, сказваецца адсутнасць комплекснага падыходу з улікам дадзеных усіх навук. Так несумненна, што развіццё і паглыбленне (у значнай ступені і далейшая праверка) канцэпцыі патрабуе ўдакладніць шлях складання насельніцтва Беларусі ў розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах (Титов, 1983) з улікам арэалаў розных дыялектаў і груп гаворак (Лінгвістычная геаграфія..., 1969), а таксама дадзеных археалогіі. Зараз толькі ў этнаграфіі існуе канцэпцыя паходжання беларусаў (Піліпенка, 1993). Але след адзначыць, што цэнтр іх фарміравання як этнасу не звязаны з адным з рэгіёнаў Беларусі і нават дакладна не адпавядае групоўцы дыялектаў (Титов, 1983, с. 115). У археалогіі асноўнай праблемай лічылася толькі пытанне ўдакладнення часу з'яўлення першых славян на Беларусі (Левко, 1990; Митрофанов, 1978, с. 125; Поболь, 1983; Штыхаў, 1992, с. 33-36). Такое перабольшванне значэння толькі аднаго пытання дае магчымасць не займацца абагульненнямі вялікага археалагічнага матэрыяла. Прасцей выдвігаць неабгрунтаваныя матэрыялам думкі (нават і не гiпотэзы, таму што аргументаў на карысць той ці іншай думкі нават не прыводзіцца) у якасці т.зв. "прыярытэтных". Яны маюць толькі адзіны "прыярытэт" - знайсці славян на Беларусі ў як мага старажытнейшыя часы. Таму матэрыяльная культура не аналізуецца ў комплексе і, як правіла, без разгляду шырокага кола аналогій. Усё гэта стварае выдатную глебу для розных "навуковых" спекуляцый. Калі ж мець на ўвазе вынік этнічных працэсаў на Беларусі (кантакты паміж дзвума этнасамі - славянамі і балтамі, асіміляцыя славянамі балтаў як перадумова фарміравання беларусаў), то трэба вызначыць час, калі славяне асвойваюць большую частку арэала, дзе ў далейшым фарміруецца беларускі народ. ............ |