Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча
ЗМЕСТ
1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст
2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу
3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы
4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча
5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці
6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння
7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст
З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.
Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры жыхароў.
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла маг-чымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бе-ларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў
2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу
У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.
Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. ............