Беларускi Дзяржаўны Медыцынскi Универсiтэт
Педыятрычны факультэт
Кафедра фiласофii i палiталогii
Рэферат
Iмёны i прозвiшчы беларусаў
Выканала студэнтка 149 групы
Піваварава Вольга Анатольеўна
Мінск 2009
Уводзіны
Мінавіта кожнага з нас цікавіць,адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя. Знайсці правільны адказ не зусім проста, цікавасць з часам не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя сем’і імкнуцца вытлумачыць, як узнікла нейкая назва, зыходзячы з уласных уяўленняў, інтуіцыі. Аднак кваліфікаваных і дастатковых ведаў для такога роду заняткаў у многіх не хапае.
За апошні час у беларускім мовазнаўстве з’явілася нямала арыгінальных прац, прысвечаных даследванню спецыфікі ўласных імён, тапанімічных назваў, выдзелілася нават новая галіна мовазнаўства – анамастыка (ад грэчаскага onomastike – майстэрства даваць імёны), якая вывучае функцыянальныя і моўныя своеасаблівасці ўласных імён.
У Беларусі налічваецца больш за трыццаць тысяч афіцыйных назваў населенных пунктаў, апрача гэтага шмат неафіцыйных. А колькі існуе ўласных имён, іх варыянтаў, прозвішчаў, імён па бацьку, разнастайных мянушак,клічак людзей! Свае ўласныя імёны маюць і міфалагічныя істоты, планеты, існуюць клічкі жывёл і г.д.
Мала хто з нас задаваў сабе пытанне: як мяне завуць? Яно само па сабе зразумелае – даюць імёны, каб вырозніваць з мноства аднаго. Але потым выяўляецца, что існуе мноства Лен, Тань, Валодзей ці Раманаў. Вось тады і ўзнікае пытанне – адкуль у чалавека імя?
Старажытныя імёны
У старажытных славянкіх плямёнаў было толькі асабістае імя ці больш правільна – мянушка. Людзей называлі па нейкаму падабенству з раслінай, свойскай жывёлай, зверам (Воук, Мядзведзь, Дуб, Клён). Называлі і па іншых прыкметах, напрыклад, абставінах нараджэння – доўга чакалі сына, значыць, называлі Жданам або Чаканам, ці пэўнай рысай характару – Дабрыня, Волат.
У балгараў і цяпер пашырана імя Вылка, што значыць Воук, а ў Югаславіі яно з тым самым значэннем гучыць – Вук.
У сербаў бытуе паданне: у адной сям’і нараджаліся хлопчыкі, але доўга не жылі. Тады стары вандроўнік параіў: калі народзіцца хлопчык, назавіце яго Вукам (Ваўком). Так і зрабілі. І жыў той Вук да глыбокай старасці, быў дужы і вынослівы. Так что не проста давалі імя звера, а кіраваліся яго паводзінамі сярод іншых, таямнічасцю яго характару.
У літоўцаў існуе прозвішча Мешкас, што значыць мядзведзь.Ёсць і Мішкас, што значыць лес. Калісьці мішкасам літоўцы называлі гарпадара лесу – мядзведзя.
Адкуль прыйшлі імёны
Першая патрэба ў імені з’явілася тады, калі чалавек навучыўся адрозніваць аднаго ад другога сваіх супляменнікаў, калі ён зразумеў, што чалавек – не проста жывая істота. Спачатку з’явіліся гукавыя комплексы, адпаведнай выгляду той, ці іншай рэчы. Ішоў час, а чалавек, называючы другога Дубам, меў на ўвазе ўжо менавіта чалавека, якой адкрыў гэтае магутнае дрэва. Так было ў век паганства, язычніцтва, пакланення кожнай рэчы або той, якую чалавек выбіраў за ідала, на каторага і маліўся, бо лічыў яго звышмагутным.
Калі ў Кіеўскай Русі адбылося храшчэнне славян, калі яны з язычнікаў ператварыліся ў праваслаўных, хрышчоных людзей, тады і прыйшлі новыя імёны. ............