Часть полного текста документа:Прыбытак ці ці ўратаванне душы? Крэдыт і ліхвярства ў Беларусі XVI-XVII стст. Марзалюк І. Пазыка... Cлова гэтае трывожна гучыць для чалавека, які апынуўся ў складаным фінансавым становішчы. Сёння ў Беларусі паміж сабой "ваююць" дзве асноўныя формы "пазыкі" - юрыдычна аформлены крэдыт (пад працэнты, пад заклад уласнасці) ды "сяброўска-братэрска-суседская" беспрацэнтная пазыка. У апошнім выпадку грошы часцей за ўсё даюцца сваякам, сябрам пад "слова сумлення". Браць працэнты з радні, а тым больш натарыяльна афармляць умовы пазыкі, лічыцца на масавым узроўні благім тонам, сведчаннем асаблівай прагнасці таго, хто пазычае. Ці заўсёды было так? Паспрабуем распавесці пра крэдытныя рэаліі Беларусі XVI-XVII стст. Як вядома, стаўленне да працы ў сярэднявеччы было дваістае. Неабходнасць працаваць - наступства першароднага граху. Абагачэнне і накапленне ёсць справа грахоўная. Багацце і маёмасць не могуць служыць толькі асабістаму ўзбагачэнню - чалавек мусіць мець роўна столькі ўласнасці, колькі неабходна для існавання. Той, хто шукае прыбытку, - грашыць. Навечна ў пекла трапяць тыя, хто, набыўшы вялікія ўласнасці пры жыцці, скарыстоўваў іх толькі для асабістага ўжытку, не дапамагаў бліжняму і тым парушаў найважнейшыя прынцыпы хрысціянскай этыкі. Запасіць багацце толькі для сябе - значыць жыць "свінскім" жыццём, прыпадабняцца да злачынцаў, якім няма спадзявання на Збаўленне. Той, хто нажываецца на вечных і нязменных для ўсіх людзей каштоўнасцях, - найбольш подлы і агідны грэшнік, бо ён імкнецца атрымаць прыбытак з таго, што дадзена ўсім людзям Богам бясплатна. Такім злачынцам, якому няма надзеі на збаўленне, з'яўляецца найперш ліхвяр - бо ён нажываецца на часе, які дадзены ўсім людзям як Божы дар. Ужо ў помніку XII ст. "Хаджэнне Багародзіцы па пакутах" адна з самых страшных пакутаў на "тым" свеце чакае менавіта яго: И оувиде святая Богородиця моужа висящ за нозе. И чьрвье ядяхоу его. И въпроси ангела кто сь есть. Что ли грех сътворилъ есть. И рече к ней архистратигъ. Сь есть иже приклады имаше на злато свое и на сребро. И за то на векы моучиться[1]. Незаконна нажытае багацце разглядаецца ў "Пролагу" як від рабунку, прысваення агульнай маёмасці: "мздоимец, резоимец, сребролюбец и грабитель" - чатыры колы калясніцы, якой кіруе вознік - Сатана. Ліхвяр не ведае літасці ні да кога з людзей, нават да сваіх блізкіх, ён самы небяспечны з усіх "драпежцаў". Ён не мае аніякіх шанцаў на выратаванне, на ласку Божую, бо служыць Мамоне. Д'яблава вынаходніцтва - грошы - для яго самадастатковая і самакаштоўная вартасць. Згодна з традыцыйнай царкоўнай дактрынай Госпад даў шэраг дабротаў усім людзям у вечнае карыстанне задарма: Двоякии речи заровно дал Бог всем человеком, внутрныи и зевнутрный: внутрный сут, розум и воля, которыи ся в самом посполитом прироженю чловечом найдуют. Зевнутрный, который в оздобе и в пожитках своих под смыслы людскии подпадают: тыи суть, небо, слонце, месяц, звезды, огонь, въздоух, вода и земля, и все што колвек ест в них и на них: все то заровно всем добротливый Бог дал: ровно все тое межи сыны свои розделил: все тое однолко в оужитку своем мают грешный як и справедливый[2]. У "Дыёптры", выдадзенай у 1612 г. у Еўі, змешчана надзвычай выразная, характэрная для традыцыйнай праваслаўнай этыкі, характарыстыка ліхвяра: Лихоимец сей же ест идолослужитель не имет достояния в Царствии Христа Бога. ............ |