ПЛАН
1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ
2. АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ
3. РАЗВІЦЦЁ ПРАМЫСЛОВАСЦІ. РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ Ў ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ
4. ВЫНІКІ АДНАЎЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ Пераход да мірнага будаўніцтва ў Беларусі пачаўся ва ўмовах татальнага крізысу 1920-1921 гг. Больш як шасцігадовыя ваенныя дзеянні ў спалучэнні з рэвалюцыйнымі падыходамі савецкай улады да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач давялі гаспадарку да катастрафічнага стану. Вялікія статы панесла сельская гаспадарка – асноўная галіна эканомікі. Паводле разлікаў некаторых аўтараў, пасяўныя плошчы ў 23 паветах Беларусі (усходнія вобласці) за тры гады савецкай улады скараціліся амаль на 30%, а ў параўнанні з 1913 г. – на 39%. Пры адначасовым значным паніжэнні ўраджайнасці валавыя зборы збожжа зменшыліся адпаведна больш чым напалову і амаль на 2/3. Вытворчасць бульбы ў 1920 г. склала 39,1% узроўню 1917 г. і 36,5% у параўнанні з 1913 г. Істотна скараціліся пасевы і зборы тэхнічных культур. Адчувальныя страты панесла жывёлагадоўля: зменшылася пагалоўе амаль усіх відаў скаціны. У выніку сельскагаспадарчая вытворчасць да 1921 г. у параўнанні з даваенным узроўнем зменшылася прыкладна ўдвая.
Ва ўмовах правядзення савецкіх аграрных пераўтварэнняў на падставе перадачы часткі канфіскаваных сродкаў вытворчасці буйных прыватных уласнікаў у рукі маламоцных земляробаў змяніўся і характар дыференцыяцыі вёскі. Расла колькасць гаспадарак сярэдніх сялян – найбольш прадстаўнічай сацыяльнай групы сельскага насельнітва. Гэта не толькі пашырала сацыяльную апору савецкай улады, але і дазваляла ёй дастаткова бесцырымонна распараджацца вынікамі працы "ўзнагароджаных". Аднак апошнія такую лінію паводзін уладных стркутур не заўсёды падзялялі. Пацвярджэнне таму – перманентныя ўсплёскі антысавецкіх выступленняў і нават паўстанняў.
Між тым, нягледзячы на бескампрамісныя задады ўлады, на вёсцы захоўвалася група больш заможных сялян, так званых "кулакоў" – не больш чым 2% сялянскіх гаспадарак усходняй часткі Беларусі (супраць прыкладна 10% у 1917). Былі ліквідаваны памешчыкі-землеўладальнікі як частка класа эксплуататараў, знікла катэгорыя памешчыцкіх парабкаў. Заявілі аб сабе калгаснікі і рабочыя саўгасаў, якім было наканавана прыйсці на змену папярэднім сацыяльным пластам вёскі.
К пачатку 1921 г. ва ўсходніх абласцях Беларусі налічвалася 374 саўгасы і 740 калектыўных гаспадарак (сельскагаспадарчыя арцелі, камуны і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Яны адпаведна мелі 362,3 тыс. дзесяцін і 55,5 тыс. дзесяцін, што складала 2,82 і 0,43% агульнай кольцасці зямлі. Спроба "наскокам" вырашыць праблему "сацыялістычнай перабудовы" вёскі не ўдалася. У непасрэдным карыстанні аднаасобнага сялянства знаходзілася 8100 тыс. дзесяцін, або 63,07% усёй зямлі супраць 52,3% у 1917 г.
Асноўнымі вытворцамі у сельскай гаспадарцы выступалі серадняцкія аднаасобныя гаспадаркі. Але яны, як i бядняцкія, заснаваныя на пераважна малапрадукцыйнай ручной працы пры жорсткай падатковай палітыцы улады, з'яуляліся у цэлым спажывецкімі. Многія з ix не зводзілі свае даходы з расходамі - ураджаю не хапала на уласнае спажыванне i насенне. ............