Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускага літаратуразнаўства
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў
Брэст 2010
План
Уводзіны
1. Міфалогія і міфалагемы. Сучасны стан распрацоўкі праблемы
2. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян
4. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры
4.1 Астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
4.2 Семантыка міфалагемы Сонца ў каляндарнай абраднасці
4.3 Семантыка міфалагемы Сонца ў сямейнай абраднасці
5. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Поўні ў беларускім фальклоры (у агульнаславянскім кантэксце)
6. Значэнне міфалагем Сонца і Месяца ў неабрадавай паэзіі як знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
Заключэнне
Уводзіны
Важнасць вывучэння спецыфікі міфалагічнай свядомасці, якая адлюстроўвалася ў народнай паэтычнай творчасці ў мінулым і на сучасным этапе даследвання самай старажытнай часткі фальклору, відавочная. Існуючы ў новых умовах, фальклор, міфалогія міфалогія ўступаюць у кантакт з параўнальна нядаўна ўзнікшымі каштоўнасцямі, узбагачае іншыя формы культуры, выяўляюць этнічную псіхалогію, уздзейнічаюць на мастацкае і маральна-каштоўнаснае асваенне свету, станаўленне новых культурных сэнсаў, на вобраз жыцця сучаснага чалавека, фаріраванне яго індывідуальнай культуры і спосабы творчай рэалізацыі. Нездарма многія сацыяльныя з’явы становяцца зразумелымі дзякуючы ўсебаковаму аналізу фальклорна-міфалагічных тэкстаў і адпаведных міфалагем.
У міфалогіі многіх народаў свету асноўнымі момантамі, на якіх акцэнтуецца увага, з’яўляюцца: стварэнне свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); зараджэнне жыцця і ўзаемасувязі ўсяго жывога (міфалагемы Зямлі і Жанчыны; імкненне да гармоніі і прыгажосці (міфалагемы Жанчыны і Прыгажосці); залежнасць лёсу ад чалавека ад навакольнага свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); шлюбныя стасункі касмічных аб’ектаў і людзей, імкненне разнаполых істот да яднання для працягу жыцця (Зямля, Сонца, Поўня (Месяц), Жанчына, Эротыка, (Страсць)); непарыўнасць жыцця ( нараджэнне, жыццё і смерць, праз якую — да новага нараджэння ў больш высокай якасці), сувязь макракосмасу і ммікракосмасу (Прыгажосць, Жанчына, Страсць, Доля, Зямля, Поўня, Сонца). Усе гэтыя міфалагемы знайшлі сваё адлюстраванне ў каляндарных і сямейных абрадах і абрадавай паэзіі беларусаў, а таксама ў іх пазаабрадавай творчасці (песнях, казках, легендах, былінах і інш.).
Актуальнасць даследванняміфолага-фальклорнай спецыфікі традыцыйнай культуры, дамінантных міфалагем тлумачацца надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці, што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору. Гістарычны лёс народаў звычайна складаецца з пэўных этапаў іх фарміравання, кансалідацыі, развіцця, часам заняпаду ці трансфармацыі і зноў адраджэння. Кожны з гэтых этапаў захоўваецца ў народным жыцці, у народнай культуры. Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. ............