МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН
КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І ТЭОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
Курсавая праца
Сям’я і шлюб у феадальным праве Беларусі.
Выканала:
студэнтка I курса, група 3
Клімовіч Т. Г.
Кіраўнік:
Шылінская А. У., выкладчык
Мінск
2003
Змест.
I. Уводзіны.
II. Формы шлюбу, іх эвалюцыя. Рэгуляванне шлюбу і яго скасаванне. 1.Формы шлюбу паводле звычаёвага права. 2.Рэгуляванне шлюбных дачыненняў кананічнным (царкоўным) правам. 3.Шлюбныя дачыненні ў свецкім заканадаўстве. 4.Пытанні спынення шлюбу ў царкоўным і свецкім заканадаўстве.
III. Прававое рэгуляванне маёмасных дачыненняў у сям’і. 1. Пасаг як маёмаснае забеспячэнне жанчыны. 2.Інстытут забеспячэння жанчыны– вена. 3.Спадчынныя дачыненні ў сям’і. 4. Апека як інстытут аховы сямейных інтарэсаў. 5.Асаблівасці юрысдыкцыі па шлюбна-сямейных правах.
IV. Заключэнне.
УВОДЗІНЫ. Сям*я- бадай ледзьве ці не самы важны сацыяльны інстытут. У кожным грамадстве яна выконвае жыццева важныя функцыі і з*яўляецца найбольш прыстасаванай формай існавання чалавецтва. Працэсы, якія адбываюцца ў сям*і як структурным элеменце грамадства, у сукупнасці ўсебакова ўплываюць на сацыяльнае жыццё джяржавы і наадварот. Тэма гэтай працы– пытанні фарміравання шлюбна-сямейнага права і заканадаўства XIVст. і характарыстыка гэтага элемента прававой сістэмы Вялікага княства Літоўскага. Такі аб*ект даследавання абраны не выпакова. XIV-XVI стст. – той час, калі цалкам сфарміравалася прававая сістэма дзяржавы. Прычым працэс гэты адбываўся пад актыўным уплывам эпохі Рэнесансу і Рэфармацыі, якая выначыла дынамізм праватворчасці і высокі навуковы узровень кадыфікацыі права, вынікам чаго сталіся Статуты 1529, 1566, 1588 гг.
Падчас распрацоўкі Статутаў прававая навука і практыка праз шматлікія намаганні стварылі заканадаўства, што ўвабрала ў сабе новыя , характэрныя эпосе Рэнесансу прынцыпы: прыярытэт пісанага права, першынство закону. Абарона суверэнітэту і г. д. У Статутах знайшлі адлюстраванне ідэі гуманізму і талеранцыі, усталявання прававой дзяржавы.
ФОРМЫ ШЛЮБУ, ІХ ЭВАЛЮЦЫЯ. РЭГУЛЯВАННЕ ШЛЮБУ І ЯГО СКАСАВАННЕ.
1.Формы шлюбу паводле звычаевага права.
Першы вядомы сёння ўспамін пра формы шлюбу ў славян паганскага часу сустракаецца ў "Аповесці мінулых гадоў". Летапіс згадвае шлюбныя звычаі драўлян, радзімічаў ды іншых плямёнаў, змяшчае звесткі аб трох формах шлюбу: крадзеж "каля вады", вывядзенне паводле папярэдняй змовы, прывядзенне нявесты ў дом жаніха.
Такія формы шлюбу, як крадзеж, купля жонкі, вядомыя ў гісторыі з часу ўзнікнення парнага шлюбу[1] у перыяд пераходу ад палігаміі да манагаміі..
На зямлі сучаснай Беларусі гэты этап супаў з прыняццем хрысціянства, пераходам ад паганскай культуры да хрысціянскай. ............