Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь
ЗМЕСТ
1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь
2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання
3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь
4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.Складванне шматпартыйнасці 7
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь
Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя, выкліканая пераважна экстэнсіўнымі метадамі гаспадарання, прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.
Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы. Іх настроям спрыялі вынікі недальнабачнай ленінскай і сталінскай палітыкі ў нацыянальным пытанні. Так, у снежні 1986 г. адбыліся антырускія хваляванні ў Казахстане. Канфлікт паміж армянскім і азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха ў красавіку 1991 г. перарос у вайну. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Молатава-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання незаконнасці ўключэння сваіх краін у СССР у 1940 г. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.
На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здавалася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць аднавіць колішнюю магутнасць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 16 ліпеня іх прыкладу паследаваў парламент УССР, а 27 ліпеня – БССР. Згодна Дэкларацыі аб суверэнітэце, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэрыторыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой улады рэспубліканскіх органаў, самастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зносінах.
«Парад суверэнітэтаў» 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюзнага заканадаўства і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнасаюзныя органы ўлады сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з саюзных рэспублік абвясціла аб сваёй незалежнасці, а Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай распаду як адзінай дзяржавы. З усведамленнем таго першы прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэферэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзінай дзяржавы. ............