Рэферат
па прадмеце “Гісторыя Беларусі”
студэнта І курса завочнага аддзялення
Фізіка-тэхнічнага факультэта
спецыяльнасці АіТВПАМ
2 группы 1-й лабараторнай падгуппы
Жукоўскага Аляксея Уладзіміравіча.
Змест:
1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА 3
1.1 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3
1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5
2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”. 14
УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА
Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг.
У канцы ЗО - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе i суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.
Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стст.
Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў.
Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын i на яцвяжскія землі.
У сваю чаргу ў XI-першай трэці XIII ст. літоўскія i яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць нa6eгi на славянскія княствы (даходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленскай зямель), галоўнай мэтай каторых быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы i г. д. Яны насілі грабежніцкі характар i з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці.
Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады у XIII ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых цi вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўважалі i таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіен балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным i культурна-дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.
Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай Літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фарміравання феадальных адносін, да падзелу на знаць i просты народ. ............