Язычнiцтва на Беларусi
Змест
1. Вызначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
2. Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва
3. Беларускія язычніцкія святы
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Вызначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
Сам тэрмін "язычніцтва" ўзяты з Бібліі. Так у іудаізме і хрысціянстве называлі папярэднія ім політэістычныя рэлігіі.
Яўрэі, якія вызнавалі іудаізм, лічылі сябе богаабраным народам, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі проста "народы", па-старажыт-наяўрэйску "гоім". Такім чынам яўрэі падкрэслівалі сваё адрозненне ад іншых: ёць богаабраны народ, і ёсць проста народы.
Гэты ж падыход быў запазычаны першапачатковым хрысціянствам. Хрысціяне, незалежна ад нацыянальнасці, лічылі сябе Народам Божым, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі "народы", па-старажытнаславянску "языцы". Адсюль пайшоў тэрмін "язычніцтва". Ягоным сінонімам у беларускай мове з'яўляецца слова "паганства". Яно паходзіць ад лацінскага "paganus" – "жыхар вёскі". Справа ў тым, што ў Рымскай імперыі хрысціянства спачатку распаўсюджвалася ў гарадах, а навокал, у вёсках, шанавалі старых рымскіх багоў. Логіка разважанняў была такая: мы, гараджане, - хрысціяне, а ў вёсках жывуць прыхільнікі іншай рэлігіі. Таму іх назы валі "pagani" - "вяскоўцы".
Трэба звярнуць увагу на тое, што спачатку тэрмін "язычніцтва" меў ацэначны характар: ёсць сапраўдная рэлігія (для іудзеяў гэта іудаізм, для хрысціян - хрысціянства), і ёсць усе астатнія - язычніцтва. У навуцы такі падыход, безумоўна, непрыймальны. Таму назва тэмы "Язычніцтва на Беларусі" мае ўмоўны характар і служыць для абазначэння ўсіх тых вераванняў і звычаяў, якія існавалі на нашых землях да прыняцця хрысціянства, а ў форме элементаў народнай культуры і забабонаў захаваліся да нашага часу.
Язычніцтва аказала вельмі вялікі ўплыў на беларускую культуру. Хрысціянства на нашых землях канчаткова ўсталявалася даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне XIII стагоддзя, а да гэтага нашы продкі прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў і звычаяў.
Нават пасля перамогі хрысціянства язычніцтва не знікла і на працягу стагоддзяў з’яўлялася неад"емнай часткай штодзённага жыцця беларусаў. Зараз існуе вялікі пласт самабытнай беларускай язычніцкай культуры, куды ўваходзяць святы, звычаі, вусная народная творчасць, прадметы побыту, культавыя рэчы і г.д.
Язычніцтва - гэта тыпова натуральная рэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця. Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды, ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значную ролю ў іх побыце: сонцу, эямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былі накіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтай забяспечыць поспех у працы і дабрабыт. Напрыклад, у працэсе земляробчай дзейнасці адбывалася прыпісванне звышнатуральных якасцей зямлі. Бачылі , што зямля родзіць, гэта разглядалася па аналогіі з тым, як нараджае жанчына. Таму на зямлю пераносіліся жаночыя якасці. Каб яна добра нараджала, існавалі шматлікія абрады. Напрыклад, жанчына клалася у баразну, заціскала паміж кален бохан хлеба і сімулявала роды з мэтай падштурхнуць зямлю, каб яна дала добры ўраджай,
У беларускім язычніцтве, як і ва ўсякім іншым, можна вылучыць фетышысцкія, анімістычныя, магічныя і татэмістычныя вераванні і абрады. ............