Часть полного текста документа:Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь РЭФЕРАТ па беларускай мове на тэму: Беларуская выяўленчае мастацтва Праверыла Нчіпаровіч А.Н Выканаў Дапіра Т.П Мінск 2001г. Змест: Жывапіс 20 -30-х гг. ХХ ст. ................................................................................1 Графіка ...................................................................................................................4 Плакат ......................................................................................................................5 Кніжная ілюстрацыя ...............................................................................................5 Станковая графіка ...................................................................................................6 Скульптура 20 - 30-х гг. ......................................................................................7 Літаратура ..............................................................................................................10 ЖЫВАПІС 20-ЗОх гг. XX ст. У беларускім мастацтвазнаўстве гэты перыяд падзяляецца на два меншыя адрэзкі - прыкладна па дзесяцігоддзях. (Наогул, вядома, такія падзелы даволі ўмоўныя: дакладнай даты змены эпох ніхто афіцыйна не пазначаў.) Першы перыяд - з 1917 г., г. зн. з часу Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі змяніўся сацыяльны лад грамадства і, адпаведна, сацыяльная аснова мастацтва, па 1929-1932 гг. 1929 год - пачатак расправы ўлады з нацыянальна свядомай інтэлігенцыяй; 1932 г.- скасаванне ўсіх мастацкіх аб'яднанняў партыйнай пастановай аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый. Такім чынам, адбылася фармальная забарона шматаблічча мастацкага жыцця, якое канчаткова было ўвагнана ў адзінае рэчышча на Першым з'ездзе савецкіх пісьменнікаў у 1934 г. дэкларацыяй "сацыялістычнага рэалізму". Другі адрэзак пазначанага перыяду, відавочна, пачынаецца недзе з 1932 г. і цягнецца да 1941 г.- да пачатку вайны. Агульнавядома, што асобныя часткі тэрыторыі Беларусі з 1914 па 1921 г. знаходзіліся ў зоне тых ці іншых ваенных дзеянняў. Таму зразумела, што пра нейкае агульнадзяржаўнае паслядоўнае мастацкае жыццё гаворка не магла ісці. Тым больш што дзяржава, Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 г., не ўстаяла пад ударамі з захаду і ўсходу. 1 студзеня 1919 г. была абвешчана БССР. Так ці інакш, Беларуская Рэспубліка ўрэшце пачала свае існаванне, хаця і з больш чым умоўнай незалежнасцю. Тэрыторыя Беларусі ў тыя часы, па волі маскоўскага кіраўніцтва, то вельмі змяншалася, то зноў пашыралася. Якую ж з'яву лічыць за пачатак беларускага мастацтва савецкага часу? Першыя выстаўкі - 1919 г.- Бабруйск, Веліж (які тады уваходзіў у састаў БССР), Віцебск, першыя новыя навучальныя ўстановы - 1918- 1919 гг.- Веліж, Віцебск, Гомель. Безумоўна, цэнтрам мастацкай адукацыі быў Віцебск. Горад не трапіў у зону ваенных дзеянняў, у ім былі сканцэнтраваны вялікія матэрыяльныя рэсурсы. Таксама вельмі важна, што на працягу 21 года там ужо існавала прыватная мастацкая студыя Юдэля Моўшавіча Пэна (1854-1937), зацятага рэаліста, выхаванца Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў. Усе гэтыя акалічнасці дазволілі Наркамату асветы РСФСР правесці на віцебскай глебе эксперымент па стварэнню мастацкай школы новага тыпу, з засяроджанасцю на вывучэнні новых плыней у мастацтве. Распачаў яго Марк Шагал (1887-1985), ураджэнец Віцебска і былы вучань Пэна. Афіцыйна і фактычна Віцебская народная мастацкая школа была адкрыта 28 студзеня 1919 г. "Шырэй дарогу ўсяму рэвалюцыйнаму, рашуча ламайце ўсе старое і на абломках старога стварайце грандыёзны будынак новага",- заклікаў Шагал у газеце. ............ |