Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэме: Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы
Падрыхтаваў:
студэнт 5 курса, 2 групы
Трафімаў Ж.К.
Мiнск, 2010
У сярэдзіне 80-х гадоў Беларусь уступіла ў перыяд радыкальных сацыяльна-палітычных пе-раўтварэнняў. Крызісныя з'явы ў жыцці савецкага грамадства хутка нарасталі. Перад вышэйшым партыйным і дзяржаўным кіраўніцтвам паўстала задача спыніць распад сістэмы сацыялізму.
У сакавіку 1985 г. пасля смерці К.У. Чарненкі генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М. С. Гарбачоў. У сваім выступленні на красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС ён аб'явіў аб планах рэформ усебаковага абнаўлення грамадства. У гарбачоўскай адміністрацыі адсутнічала распрацаваная канцэпцыя таго, што трэба было зрабіць. Таму прымаемыя рашэнні не накіроўвалі працэсы, якія адбываліся ў грамадстве, а ў большасці выпадкаў ішлі за імі. Гэта тлумачылася запозненасцю рэформ, глыбінёй крызісу, які ахапіў усю сістэму.
Асноўная ідэя канцэпцыі "паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны" напачатку была разлічана на хуткі ўздым эканомікі за кошт пераразмеркавання фінансавых сродкаў і новай структурнай палітыкі. Гэта быў не нейкі новы метад, з дапамогай якога планавалася вырашыць наспеўшыя праблемы, а своеасаблівае спалучэнне прыёмаў, якія неаднойчы выкарыстоўваліся ў папярэднія часы.
Вынікі 1985 г. паказалі, што адміністрацыйныя меры ў эканоміцы вырашыць справы не могуць. Таму на XXVII з'ездзе КПСС, які адбыўся ў лютым 1986 г., прыйшлі да высновы, што канцэпцыю паскарэння трэба скіраваць і на грамадскія адносіны. З'езд зацвердзіў новую Праграму партыі, у якой замест палажэнняў аб пабудове камунізму, быў абве-шчаны курс на ўдасканальванне сацыялізму. Была зацвер-джана стратэгічная мэта да 2000 г. падвоіць эканамічны патэнцыял, а таксама кожнай сям'і даць асобную кватэру. Для вырашэння гэтых задач планавалася пераадолець прычыны, якія стрымлівалі дынамічнае развіццё эканомікі, павесці рашучую барацьбу з бюракратызмам і іншымі негатыўнымі з'явамі. У студзені 1987 г. адбыўся Пленум ЦК КПСС, на якім канстатавалася пашырэнне крызісных з'яў у грамадстве і выказана рашучасць каманды М.С. Гарбачова прадоўжыць пераўтварэнні, якія цяпер атрымалі назву "курс на перабудову". Была выказана думка аб неабходнасці ўдасканальвання сацыялізму з дапамогай шырокіх працоўных мас, інтэнсіфікацыі эканомікі на падставе дасягненняў навукі і тэхнікі. Стрыжнем пераўтварэнняў аб'яўлялася дэмакратызацыя ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства, рэфармаванне палітычных інстытутаў і на гэтым падмурку стварэнне новай мадэлі грамадства - сацыялізму з чалавечым тварам. Быў выстаўлены лозунг "Больш дэмакратыі, больш сацыялізму!".
Першапачаткова значную ролю ў дэмакратызацыі грамадскага жыцця адыграла абвешчаная ў сярэдзіне 1987 г. галоснасць. На старонках часопісаў і газет, у тэле- і радыёперадачах разгарнулася палеміка аб умовах грамадскага жыцця, шляхах абнаўлення сацыялізму і паскарэння рэформы. Раз-віццё публічнасці, якое пачалося зверху, даволі хутка ахапіла шырокія слаі грамадскасці і пераўтварылася ў магутную плынь, спыніць якую каманда М.С. Гарбачова ўжо не здолела. ............