Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя
Змест
1. Паўстанне 1863 г.
2. Вызваленчая барацьба ў 60-90-я гг. XIX ст.
3. Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны Рух
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Паўстанне 1863 г.
Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія хваляванні. Да таго новы цар - Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі. Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З’явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.
Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.
“Чырвоныя" - гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя - ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання, нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.
Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя" вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які потым кантралявалі “белыя”, а летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт - у які ўваходзілі і “чырвоныя" і “белыя”. Актыўную дзейнасць павялі “чырвоныя”, у прыватнасці, левае іх крыло. Збіраліся сродкі на паўстанне, ствараліся мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі. З чэрвеня 1862 па май 1863 год К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі выдаюць 7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда” - агітацыйнага выдання, арыентаванага на сялянства. ............