Часть полного текста документа:Министерство образования РБ. СШ №184 10 "Д" класс Дунін-Марцінкевіч Выполнил: Вжос С. К. Минск 2001. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. (1807-1884) Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч закладваў трывалы падмурак новай беларускай літаратуры, быў мастаком арыгінальнай творчай канцэпцыі і адметнага стылю, асобай яркай і каларытнай. Усё жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі самымі перадавымі на свой час, яго творчасць - яркая мастацкая старонка ў адлюстраванні вельмі значнага адрэзку гісторыі беларускага народа. Амаль паўстагоддзя пісаў пісьменнік, а за гыты час Беларусь з феадальнай стала капіталістычнай, перажыўшы ілюзорныя надзеі на вызваленне ад прыгоннага ладу, гераічныя дні паўстання 1863 года і трагедыю яго паражэння, затым першыя два дзесяцігоддзі парэформеннага часу, якія ўнеслі свае драматычныя карэктывы ў жыццё беларускіх гарадоў і вёсак, ахопленых працэсамі шпаркага развіцця капіталізму. На два перыяды прынята дзяліць творчы шлях Дуніна-Марцінкевіча - дарэформенны і паслярэформенны. Але ўся яго творчасць выяўляе даволі цэльны, аднойчы сфарміраваны і мала крануты іншымі ўплывамі светапогляд. Што ж фарміравала гэты светапогляд, якія акалічнасці жыцця паэта, якія ідэйныя ўплывы, літа- ратурныя плыні, грамадскія сувязі і кантакты? "Пінская шляхта" (1866) У фарсе-вадэвілі Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта" свараецца паміж сабой дзве сям'і. І ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. А як можна дараваць такую "смяротную" крыўду пінскаму шляхціцу, як можна пасля гэтага згадзіцца на шлюб дачкі Марылі з сынам Пратасавіцкага Грышкам?! "Пінская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Да з'яўлення "Моднага шляхцюка" К. Каганца і "Паўлінкі" Я. Купалы гэта была першая беларуская камедыя. Яна і сёння не сыходзіць са сцэны прафесійных і саманадзейных тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам, яна разам з тым вельмі сур'ёзная, як бы працяг, толькі іншымі сродкамі, тае барацьбы, якую вёў Дунін-Марцінкевіч у паўстанні 1863 года. Даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на вострыню крытыкі царскага чыноўніц- тва, суда. Не менш вострая гэтая крытыка і ў адрас шляхты. "Пінская шляхта" пісалася пасля паўстання 1863 года. Паражэнне яго было кан- чатковым гістарычным паражэннем польскай, у тым ліку і беларускай, шляхты, па- ражэннем тых ідэалаў, якім сам Дунін-Марцінкевіч сімпатызаваў, якія прапаведваў. Ні польская, ні беларуская шляхта пасля 1863 года на гістарычную арэну як колькі - небудзь значная гістарычная сіла больш ужо не выйшла. Ды будучы грамадскі актыўнай на працягу многіх стагоддзяў, шляхта ў гісторыі польскага і беларускага народа, з аднаго боку, вылучыла яркіх рэвалюцыйных дзеячаў - Т. Касцюшку, А.Міцкевіча, В. Урублеўскага, Я. Дамброўскага, з другога боку, з яе асяроддзя вылу- чыўся тып фанабэрыстага ганарліўца. Юрыдычна ў Польшчы як дзяржаве шляхец- кіх вольнасцей усе дваране былі роўныя: магнат і апошні са збяднелых прадстаўні- коў так званай шарачковай шляхты. Выкарыстоўваючы шарачковую шляхту ў сваіх палітычных інтрыгах, магнаты разбэшчвалі яе палітычна і маральна. ............ |