ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ бЕЛАРУСІ
УЗНІКНЕННЕ КНІГАДРУКАВАННЯ
Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаў-рацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еў-рапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных куль-тур.
У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.
Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным ад рэлігійнай ідэалогіі.
Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў перша-друкар, гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 — каля 1551). Ен нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытры-маў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх навук.
Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". Ф. Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. АДнак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераваж-ную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі.
У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная кніжка" была невялікім зручным выданнем, на-друкаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва.
Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. ............