Фарміраванне беларускай нацыі
ЗМЕСТ
1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
2. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Утварэнне беларускай нацыі
3. Развіццё асветы
4. Станаўленне беларусазнаўства
5. Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы і нацыянальнай літаратуры
6. Выяўленчае мастацтва і архітэктура
7. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне пачатку ХХ ст.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Этнічная і канфесійная структура насельніцтва Беларусі ў складзе Расійскай імперыі
Пасля падзелаў РП у этнічнай і канфесійнай структуры на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі адбыліся пэўныя змены. У адпаведнасці з увядзеннем так званай «мяжы яўрэйскай аселасці» і высяленнем яўрэяў з сельскай мясцовасці іх доля ў гарадскім і местачковым насельніцтве колькасна пераважыла ўсе іншыя нацыянальныя пласты. У складзе Расійскай імперыі беларусы пражывалі ў межах Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губ. У сярэдзіне ХІХ ст. іх налічвалася 2 726 тыс. З другой паловы ХІХ ст., асабліва пасля паўстання 1863 г., на Беларусі ўзмацніўся прыток рускага элементу (чыноўнікаў, настаўнікаў, памешчыкаў, святароў).
Пад час правядзення ў 1897 г. першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі, яго нацыянальная прыналежнасць вызначалася па роднай мове. У выніку пражыванне беларусаў (5 711 тыс.) выявілася не толькі ў 5 азначаных, але (303 тыс.) і ў сумежных з імі Чарнігаўскай, Ковенскай, Смаленскай губ. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі складала 6 500,2 тыс. чалавек, з іх 655,2 тыс. (10,1 %) пражывала ў гарадах і 5 845,1 тыс. (89, 9 %) – у вёсках і мястэчках. За другую палову ХІХ ст. яно вырасла на 93,5 %, нават больш, чым у сярэднім па Еўрапейскай Расіі. Асабліва імкліва ўзрастала гарадское насельніцтва гандлёва-прамысловых і чыгуначных цэнтраў (Мінск, Віцебск, Гомель, Гродна, Брэст). Доля беларусаў сярод гараджан дасягала 14, 5%, а на вёсцы – каля 80% .
З 492,9 тыс. чалавек (5,8 % ад усяго насельніцтва), якія назвалі рускую мову сваёй роднай, 37,5 % пражывалі ў гарадах і 62,5 % - у мястэчках і вёсках. Найбольшыя рускія дыяспары існавалі ў губернскіх і асобных павятовых цэнтрах. Доля рускага насельніцтва ў гарадах складала 17,7, а ў сельскай мясцовасці – 4, 4 %. У сваёй масе рускія з’яўляліся чыноўнікамі, ваеннаслужачымі, памешчыкамі, і святарамі.
Колькасць палякаў складала 424,2 тыс. чалавек або 5,0 % ад усіх жыхароў беларускіх губерняў. У гарадах іх удзельная вага складала 11, 8 %, у вёсках і мястэчках – 4, 0 %. Чацвёртая частка палякаў належала да дваранства, галоўным чынам да дробнапамеснай шляхты.
З 1 202 тыс. яўрэяў (14,1 % ад усяго насельніцтва Беларусі) 53, 9 % жылі ў мястэчках і 46,1 % - у гарадах. Адпаведна і мястэчкі, і гарады па этнічнаму складу з’яўляліся пераважна яўрэйскімі.
У канцы XIX ст. у беларускіх губернях пражывала 13 570 мусульман (у тым ліку 3,9 тыс. – вайскоўцаў, прызваных з Паволжжа) з іх 9,2 тыс. роднай мовай назвалі татарскую. Карэнныя беларускія татары канцэнтраваліся ў Мінску і Навагрудку, а таксама Слуцкім, Навагрудскім і Ігуменскім паветах. Іх адносна невялікая колькасць тлумачылася значнымі асіміляцыйнымі працэсамі. Тым не менш, татарам удалося захаваць мусульманскую веру і самабытную культуру.
Такім чынам, у канцы ХІХ ст. ............