КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВО БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII-ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ
Станаўленне беларускай літаратурнай мовы і беларускай літаратуры. У XIV - XVIII стст. мовай беларускага народа з'яўля-лася старабеларуская мова. У выніку паланізацыі і насаджэння каталіцызму з другой паловы XVII ст. літаратурную старабеларускую мову перасталі ўжываць у справаводстве, а затым і ў іншых сферах культурнага жыцця. У XVIII ст. старабеларускае пісьменства канчаткова выйшла з ужытку. Беларускія магнаты і буйная шляхта, а таксама амаль уся інтэлігенцыя засвоілі польскую мову і культуру, а вуснай беларускай мовай у розных дыялектах карысталіся сялянства, збяднелая шляхта, ніжэйшыя пласты гарадскога і сельскага насельніцтва. Пасля далучэння Беларусі да Расіі афіцыйнае становішча ў краі заняла руская мова, аднак у грамадскім і культурным жыцці аж да падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. панавала польская мова.
Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, а таксама хваля агульнаславянскага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XIX ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Гэта мова абапіралася выключна на жывую народную гаворку. Нанова складваліся графіка (лацінка польскага ці кірыліца рускага ўзору), правапіс , лексіка, не звязаная з працай і побытам сялянства і гарадскіх сацыяльных нізоў.
У першай палове XIX ст., па сутнасці, адзінай сферай выкарыс-тання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура. У сувязі з цяжкасцямі друкавання і распаўсюджання беларускіх твораў, а так-сама забаронай у канцы 50-х гадоў друкавання ўкраінскіх і беларускіх кніг лацінскім шрыфтам літаратура была пераважна рукапіснай і ананімнай. Ананімныя вершаваныя гутаркі ("Гутарка Данілы са Сця-панам", "Сход", "Вясна гола перапала"), вершы Ф.Савіча, П.Багрыма, І.Легатовіча, У.Сыракомлі, В.Каратынскага і іншыя творы выявілі антыпрыгонніцкія настроі аўтараў, любоў да радзімы, спачуванне цяжкай долі народа.
Праблемы народнасці, нацыянальнай самабытнасці ставіліся лепшымі літаратурнымі творамі таго часу, у прыватнасці ананімнымі паэмамі "Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе". У першым творы ў сатырычным выглядзе паказаны прыгонніцкі лад, упершыню загу-чала жывая гутарковая беларуская мова, у другім - адлюстравана жыццё беларускай вёскі: антычныя героі і багі паводзілі сябе, апраналіся, весяліліся і бедавалі, як беларускія сяляне і збяднелыя шляхціцы.
У першай палове XIX ст. у літаратуры з'явіліся таленавітыя паэты і празаікі з асяроддзя апалячанай беларускай шляхты, якія ішлі да творчасці на беларускай мове ад захаплення народнымі казкамі, песнямі, паданнямі і легендамі. Сярод іх — Ян Чачот. У 1837 - 1846 гг. ён выдаў шэсць фальклорных зборнікаў "Вясковыя песні", у якіх побач з народнымі песнямі (у польскім перакладзе і арыгінале) змясціў і свае — на польскай і беларускай мовах. Аляксандр Рыпінскі — аўтар фалькларыстычнага даследавання "Беларусь" (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вершаў, у тым ліку балады "Нячысцік". Ян Баршчэўскі таксама пісаў беларускія вершы ("Дзеванька", "Гарэліца", "Рабункі мужыкоў") і на падставе легенд, паданняў і казак стварыў "беларус-кую Адысею" - чатырохтомны польскамоўны зборнік "Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". ............