Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
ЗМЕСТ
1. Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
1.1 Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры
1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры
1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы
1.2 Творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый
1.2.1 Алесь Разанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафiзiчнай плыні ў беларускай літаратуры
1.2.2 Шматграннасць таленту Алеся Разанава
1.3 Наватарскі характар беларускай літаратуры
1.3.1 А. Адамовіч як аўтар канцэпцыі “звышлітаратуры”
1.3.2 Сусветная місія беларускай літаратуры
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
1.1 Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры
1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры
У 20 стагоддзі адбываюцца працэсы мадэрнізацыі паэтычнай сiстэмы рэалiзму, трансфармацыі катэгорый часу i прасторы, змяняецца прасторава-часавы кантынуум: “Прынцып iмiтацыi, адлюстравання жыцця ў мастацкiх формах, адпаведных самому жыццю, суправаджаецца цi нават выцясняецца мiфам i сiмвалам, замест канкрэтных вобразаў аўтары ўсё часцей звяртаюцца да абагульнена-сiмвалiчных, замест падрабязна, дакладна акрэсленых абставiнаў i характараў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя, алегарычныя, гратэскаывя. Лiтаратурныя творы усё часцей набываюць характар прыпавесцi, прытчы” [1, с. 109]. З часоў старажытнасці да нас дайшлі такія прытчы, як “Прамудрасць Ахiкара” – Сiрыя, 7 ст. да н.э., “Кнiга Прытчаў Саламонавых” – Бiблiя, “Запаветы караля Анушырвана” – Iран, 531-578 гг. і iнш. У беларускай літаратуры – творы К. Тураўскага, Я. Баршчэўскага, “Казкi жыцця” Я. Коласа, В. Ластоўскага. У беларускай літаратуры 20 стагоддзя, як і ў сусветнай, асаблівае пашырэнне набываюць творы, што сінтэзуюць канкрэтнае і агульнае, сітуацыйнае і агульназначнае, умоўнае і рэалістычнае.
С. Ханеня адзначае: “Сучасныя аўтары шукаюць такiя мастацкiя формы, якiя б найбольш поўна раскрывалi адметнасцi нашага часу, iснавання чалавека ў iм. Анталагiчныя пытаннi сутнасцi чалавецтва ўвогуле i кожнай асобы ў прыватнасцi заў-сёды былi вызначальнымi для навукова-культурнай думкi. Адсюль выключная схiльнасць класiчнай фiласофii, лiтаратуры i мастацтва да унiверсалiзму, планетарнасцi мыслення. Жаданне выявiць у малым вялiкае, агульнакаштоўнае патрабуе адпаведнай формы для адлiўкi мастацкага вопыту. Адсюль i пашырэнне прытчавасцi сучаснай лiтаратуры” [2, с. 33].
У гэтай сувязі можна назваць прыпавесці В. Быкава (зборнік “Пахаджане”), кнігу “Сцяна”, аповесці “Дажыць да світання”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, прытчавыя формы ў творах Б. Брэхта, У. Голдынга, А. Камю, Коба Абэ, Т. Мана, Ж. П. Сартра, А. Франса. Як прытчавы твор прачытваецца “Апошняя пастараль” А. Адамовіча, пра што сведчыць “умоўнасць сітуацый і харак-траў, завостраная маральна-філасофская праблематыка” (С. Ха-неня), “Хатынская аповесць”, “Карнікі”. З’явы парабалізацыі на-глядаюцца таксама ў рамане В. Казько “Неруш”, аповесці А. Жу-ка “Паляванне на апошняга жураўля”. Прачытанню аповесцей В. Быкава як прытчы запярэчыў сам аўтар (артыкул “Великая академия – жизнь”, часопіс “Вопросы литературы”, 1975, № 1). ............