Установа адукацыі
,,Стахаўская сярэдняя школа’’
Курсавая работа
Праваслаўная царква на Століншчыне ў 1920 – 1930-я гг.
Карповіч Аляксандр Валерыянавіч
Брэст 2008
Змест
Уводзіны
Глава І. Агульная характарытыка становішча праваслаўнай царквы на Століншчыне ў 1920 – 1930-х гг.
Глава ІІ. Апісанне праваслаўных прыходаў на тэрыторыі Столінскага павета
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Дадаткі
Уводзіны
Здаўна на тэрыторыі Століншчыны мірна ўжываліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, культур і рэлігій. Але ж у розныя гістарычныя перыяды рэлігійная абстаноўка ў краі мянялася. У Х – ХІ ст. тут распаўсюдзілася хрысціянства ўсходняга абраду (праваслаўе). У ХVI - ХVIІ ст. на гэтых землях узнікаюць першыя каталіцкія парафіі. З прыняццем царкоўнай уніі 1596 г. большасць праваслаўных прыходаў сталі уніяцкімі, такая сітуацыя захоўвалася да 1839 г. – году скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі. Тады ўсе уніяцкія прыходы сталі праваслаўнымі. Пасяля падаўлення паўстання Кастуся Каліноўскага рэпрэсіі з боку царскага ўрада зведаў каталіцкі касцёл на Беларусі. Многія каталіцкія храмы былі перададзены праваслаўным. Змены ў рэлігійнай сітуацыі канца ХІХ – пачатку ХХ стст. на тэрыторыі Століншчыны былі нязначнымі.
Цікавым перыядам у гісторыі Століншчыны сталі 20 – 30-я гг. ХХ ст. калі рэлігійнае жыццё на гэтых землях развівалася ва ўмовах вельмі жорстскага супрацьстаяння заходняй ліберальна-дэмакратычнай і усходняй таталітарна-атэістычнай сістэмаў. Геаграфічнае знаходжанне Століншчыны садзейнічала ўплыву абодвух гэтых сістэм на жыццё нашых продкаў, у тым ліку і на духоўнае (рэлігійнае) жыццё.
Афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй міжваеннай Польшчы з’яўлялася каталіцтва, якое ўсебакова падтрымлівалася польскімі ўладамі. У 20 – 30-х гг. ХХ ст. на тэрыторыі Столінскага павета пачало адраджацца уніяцтва. У гэты час назіраецца з’яўленне і распаўсюджванне на Століншчыне новых хрысціянскіх накірункаў: баптызму, пяцідзесятніцтва, адвентызму. Але па ранейшаму важную ролю ў духоўным жыцці Століншчыны працягвала адыгрываць праваслаўная царква, да якой належала большасць насельніцтва. Менавіта становішча і развіццё праваслаўнай царквы на тэрыторыі Столінскага павета з’яўляецца тэмай дадзенага даследавання.
Мэтамі даследавання з’яўляюцца наступныя:
1) разглядзець, якім было рэлігійнае жыццё жыццё Століншчыны ў вывучаемы перыяд;
2) паказаць у якіх умовах развівалася праваслаўная царква на тэрыторыі Століншчыны ў 1920 – 30-я гг.;
3) вызначыць, якімі былі адносіны польскіх уладаў да праваслаўнай царквы;
4) прасачыць, як адносілася праваслаўнае духавенства і вернікі да Польшчы і іншых канфесій.
Дадзенае праблема з’яўляецца мала вывучанай. Літаратуры па дадзенаму пытанню вельмі мала. Вывучаючы творы айчынных і замежных аўтараў, а таксама архіўныя дакументы Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці мы паспрабуем адказаць на пастаўленыя пытанні.
Дадзеная праца складаецца з уводзін, двух глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц і дадаткаў.
У першай главе даецца агульная характарыстыка становішча праваслаўнай царквы ў Столінскім павеце ў 1920 – 1930-х гг. ............