Часть полного текста документа:МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ МІНГАРВЫКАНКАМА МІНСКАЕ ВЫШЭЙШАЕ ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА ЭЛЕКТРОНІКІ ПЕРШАПУБЛІКАЦЫІ ЎЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА (4) КУРСАВАЯ РАБОТА ПРАДМЕТ: "Рэдагаванне службовых дакументаў на беларускай мове" Катрэнкі Вольгі навучэнкі ІІІ курса групы 45 Кіраўнік: выкладчык Жаўняровіч П.П. Мінск 2001 Змест ВІЛЬНЮС - ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА................................. 2 ЛІСТ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА ДА ВУЧНЯЎ ГУДЗЕВІЦКАЙ СШ............................................................................... 3 ЛЮБУЮ СПРАВУ РАБІЦЬ ХВАЦКА............................................. 3 НАЙПЕРШ - СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ..................................................... 7 РОДНАЯ МОВА........................................................................................ 8 САМАЯ ЦІКАВАЯ НАВУКА - ЖЫЦЦЁ....................................... 10 ВІЛЬНЮС - ЧАСЦІНКА МАЙГО СЭРЦА ГОРАД мой! Любоў мая да цябе зарадзілася так даўно, што я нават не помню калі. І думаю, што буду любіць, пакуль жыву. Я ўдзячны табе за светлыя веснавыя ранкі над Нерыс, над Вільняй, калі жыхары спяшаюцца да працы, за спякотныя поўдні на Росах, за золкія кастрычніцкія змярканні ў блытаніне вулак старога горада, за жоўтыя і залатыя лістапады на Антолакі, за язычок зыркага агню - Анну, за ўніверсітэцкі квартал са Святаянскімі мурамі, у якіх столькі ўсяго перажылі героі маіх твораў, за цішыню музеяў і за агенчыкі ўтульных, гасцінных "корчмаў". І яшчэ за цішыню тваіх архіваў, у якіх адрабіў чорт ведае колькі гадзін. Праходзячы па тваіх плошчах, я збіраў усё ў сваю пісьменніцкую кайстру - і кінуты кімсьці жарт, і вобраз прыгнечанага бядой чалавека, і шчаслівую, светлую ўсмешку дзіцяці, якое ляжыць у калясцы, і разумную размову са старым мастаком у ягонай майстэрні, і ўважлівы позірк бабулі, што прысела на лаўцы. І я тут столькі набраў ружаў і шыпшыны, нікчэмнасці і высакароднасці, чалавечай сціпласці і няўвядальнай красы, што цяпер, калі б усё гэта вытрас з сваёй кайстры, стаў бы зусім бедным. Але Вільнюс... Вільня - гэта не толькі адзін з любімых маіх пісьменніцкіх "палігонаў", да кварталаў якога я "прыстасоўваю" характары і ўчынкі сваіх герояў, ён сапраўды часцінка майго сэрца, таму што тут я дыхаў на поўныя грудзі, таму што тут я проста - жыў! Колькі перамералі крокаў мае ногі па тваіх гарбатых тратуарах! Колькі вершаў я тут напісаў! Колькі нечаканых і цудоўных думак нарадзілася тут (горад - гэта каталізатар, які абуджае вялікія, часам парадаксальныя думкі)! Колькі падарыў ты мне нязмернай радасці і бязмежнага болю, за якія я роўна бласлаўляю цябе. Тут спляліся культуры нашых народаў, як карані літоўскіх і беларускіх дрэў на мяжы (але хіба ёсць тая мяжа?), як плынь беларускіх і літоўскіх рэк. Непадзельная і выпакутаваная нашымі пакаленнямі гісторыя - з першых яшчэ няцвёрдых крокаў, з тых дзён, калі падужэлыя ўжо, разам рушылі на Грунвальд біць крыжакоў і там зрабілі канец іх крывавым нашэсцям, - да самых апошніх часоў. ...Мой Вільнюс, мая Вільня, хадзіў-папахадзіў я тваімі вуліцамі-вулачкамі. Але адзін дзень прынёс мне светлай тугі больш за ўсе іншыя. 10 сакавіка1964 года, калі споўнілася сто гадоў, як пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага, я яшчэ ў прыцемках прайшоў увесь яго шлях: ад Дамініканскіх муроў на рагу вуліц Гараліса і Гедрыса (там ён быў зняволены) да Лукішак, дзе ля сцен кляштара св. ............ |