Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)
ЗМЕСТ
1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа
2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне
3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя
4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы
5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова
6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе
7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа
26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння перамір’я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў салдат расійскай арміі са-мастойна заключаць перамір’е з праціўнікам.
Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Германія Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў і 2 снежня ў Брэст-Літоўску падпісалі перамір’е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах, таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў. Лозунг кіраўніка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію распускаем» быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту.
27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэдзіў аб аднаў-ленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г. аўстра-германскія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзені. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэ-рыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся вы-плаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль-ённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.
Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу бе-ларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Бе-ларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых га-радах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падполь-ныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, пра-водзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотні-каў у Чырвоную Армію і многае іншае.
27 жніўня 1918 г. ............