ПЛАН
УВОДЗІНЫ
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
2. АСОБА МАСКЕВІЧА Ў ГІСТАРЫЧНЫМ КАНТЭКСЦЕ
3. КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI-ПАЧАТКУ XVII СТ
4. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТ МЕМУАРАЎ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
УВОДЗІНЫ
У 2010г. спаўняецца 430 год з дня нараджэння Маскевіча Самуіла Іванавіча (1580-1642), в.Сэрвач Навагрудчына, (цяпер Карэл. р-н), пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча.
Расія адзначае 4 лістапада Дзень нацыянальнага адзінства – дзень вызваленьня Масквы ў 1612 годзе. Нашы продкі бачылі тыя падзеі з-за іншага боку крамлёўскага муру. Адным з іх быў Самуіл Маскевіч з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. З 21 году – прафесійны ваяка. У 1609 годзе наняўся дабраахвотнікам у войска Рэчы Паспалітай, што выправілася на Маскву... -Піша Аляксей Бацюкоў.[1]
Вобразы галоўных маскоўскіх паўстанцаў, забранзавелыя на Краснай плошчы Крамля, апетыя арыямі і дзіцячымі вершыкамі «Сусанін-герой», праз жывучую расейскую імперска-савецкую спадчыну дагэтуль складаюць выразны эмацыянальны кантэкст, праз які большасць беларусаў успрымае падзеі гэтай гісторыі. Некаторыя, згадваючы, што заведзеныя ў балоты палякі былі не толькі палякамі, але і нашымі суайчыннікамі. Але пакуль выправа шляхты Рэчы Паспалітай на заваяванне маскоўскай сталіцы не атрымала ў нашай нацыянальнай гістарыяграфіі істотнай увагі, так і застаецца гэтая настальгія па адэкватнасці ўспрыняцця абстрактнай і найчасцей– безэмацыянальнай. Можна было б традыцыйна жаліцца, што і тут далі маху літаратары, не стварылі грандыёзных у сваёй патрыятычнасці твораў, але па-першае, тая ж няхай і славутая Клушынская бітва – далёка не адзіная і не першая ў спісе неапяянай воінскай славы беларусаў, а па-другое... такі, ці блізкі да такога, твор ёсць.
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
Самуіл Іванавіч Маскевіч (1580--1642) паходзіў з шляхецкай сям'і сярэдняй заможнасці з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. Вайсковая служба Самуіла пачалася пасля атрымання адукацыі ў Навагрудку з удзелу ў ваенных дзеяннях у Прыбалтыцы пад Кокенгаўзенам (1601). Летам 1607 г. узбунтаваная М. Забжыдоўскім і Я. Радзівілам шляхта падняла рокаш супраць караля Жыгімонта III Вазы. У сувязі з гэтым набіралася войска супраць паўстанцаў, і С. Маскевіч пайшоў на службу да каралеўскага ротмістра Яна Гратуса Тараноўскага і шмат паездзіў па розных месцах Галіччыны, пакуль не быў скарочаны ў выніку недахопу сродкаў на ўтрыманне вайскоўцаў. Тады С. Маскевіч перайшоў на службу ў харугву князя Януша Порыцкага і браў удзел у бітве з ракашанамі пад Гузавам. Яшчэ не спынілася хваляванне пасля рокашу, як стала вядома, што маскалі скінулі з пасада Ілжэдзмітрыя, але ён быццам уцёк і рыхтуе новы паход на Маскву дзеля авалодання тамтэйшым царскім пасадам. У студзені 1609 г. пачаўся набор войска, і С. Маскевіч уліўся ў шэрагі каралеўскіх валанцёраў. Урэшце малады шляхціц апынуўся ў Расіі, дзе ўзяў удзел у аблозе Смаленска, паходах на Рослаў і Белы, а таксама ў славутай Клушынскай бітве. З каралеўскім войскам С. Маскевіч апынуўся ў расійскай сталіцы. Неўзабаве пачалася вайна на чале з К. Мініным і Дз. Пажарскім, рэчпаспалітае войска было разбіта. С. Маскевіч вярнуўся дахаты, пасля нейкі час працягваў службу, нават ездзіў да караля і на вальны сойм як прадстаўнік вайскоўцаў, але нарэшце звольніўся і паступіў да Жыгімонта Карла Радзівіла. ............