Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ
Змест
1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін
2. Прамысловы пераварот на Беларусі і яго асаблівасці. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку
3. Саслоўная палітыка самадзяржаўя
4. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін
У ХІХ стагоддзі патрэбу ў скасаванні прыгону ўсведамлялі не толькі прагрэсіўныя дваране і разначынцы, але і самі расійскія манархі. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з прыходам на трон Аляксандра II (1855-1881) – чалавека еўрапейскай адукацыі і лiберальных поглядаў.
Па эканамічных і палітычных меркаваннях створаны ў 1857 г. Сакрэтны камiтэт вырашыў распачаць пераўтварэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам падрыхтавала адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог зменшыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на беларускiх сялян. Гэтыя і іншыя акалічнасці Аляксандр ІІ абмяркоўваў з вiленскiм генерал-губернатарам У. Назiмавым
Мясцовыя памешчыкі праз праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з дазволу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камiтэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся захаваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызваленне сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.
Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i «Палажэнняў 19 лютага», дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна падкрэслiвалася, што адмена прыгоннага права адбылася па iнiцыятыве «высакароднага дваранства». Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год (да 1863) сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на карысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту работнікаў.
У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збору падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiкумаі 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 10 год селянiн абавязаўся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць пэўныя павiннасцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. – 40 мужчынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 руб. чыншу. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi.
У Магiлёўскай i Вiцебскай губ. памер надзелаў вагаўся ад 4 да 5 дзесяцiн да 2-1 дзесяціне на душу. У выніку ў адной сялянскай гаспадарцы было 7-12 дзесяцін зямлі, конь або два валы. Тут жа захоўвалася абшчыннае землекарыстанне. У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай губ., дзе пераважала падворнае землекарыстанне, зямля (10-12 дес.) засталася за сялянамi. Павiннасцi скарачалiся на 10% – не болей 3 руб. ............