Сацыяльна-эканамічнае жыццё Беларусі ў канцы ХIХ ст.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад паўночна-заходняга рэгіёну Расійскай імперыі. Згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года, Беларусь была ў складзе пяці губерняў: Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.
3 1772 па 1856 гг. Віцебская і Магілёўская губерні знаходзіліся ў складзе Беларускага генерал-губернатарства; Віленская, Мінская і Гродзенская з 1794 па 1912 гг. - у складзе Віленскага генерал-губернатарства. У час польскага нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830-1831 гг. Мінская губерня да 1834 г. атрымала статус генерал-губернатарства.
Тэрыторыя Беларусі ў пачатку ХІХ ст. складала каля 207 тыс. кв.км. Па фізічнаму саставу землi былі пераважна гліністыя або пясчаныя ці супясчаныя, месцамі камяністыя, якія патрабавалі стараннай апрацоўкі і добрага ўгнаення. Не выпадкова вядомы рускі эканаміст сярэдзіны XIX ст. Л.В. Тэнгаборскі па якасці глебы адносіў Віленскую і Віцебскую губерні да раёна з "пасрэднай" глебай, а Гродзенскую, Мінскую і Магілёўскую да "часткова пладароднай". Значная частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта вялікімі лясамі, шматлікімі азёрамі і балотамі. У прыватнасці, у Мінскай і Віленскай губернях лясы складалі 40-45% ад агульнай тэрыторыі. І толькі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях апрацаваныя землі складалі адпаведна 41,6 і 39,0%. На ўсёй астатняй тэрыторыі яны займалі, як правіла, крыху больш 1/3 ад усёй плошчы Беларусі.
Насельніцтва Беларусі у пачатку XIX ст. налічвала 3,3 млн. чалавек. Большую яго частку складалі беларусы. Выключэннем была Віленская губерня, у якой пераважала літоўскае насельніцтва - 48% ад агульнай колькасці насельніцтва губерні, а беларусы складалi 20% і жылi пераважна у Віленскім, Дзісненскім і Свянцянскім паветах. Жылі на тэрыторыі беларускіх губерняў таксама рускія, украiнцы, латышы, палякі, татары і яўрэі.
Саслоўная структура насельніцтва Беларусі, у сваю чаргу, падзялiла саслоў'i на прывілеяваныя і падатковыя. Вышэйшым прывілеяваным саслоў'ем было дваранства, якое налічвала трохі менш за 100 тыс. чалавек мужчынскага полу і падзялялася на радавое і асабістае. Асаблівасцю дваранскага саслоў'я Беларусі была перавага "сапраўднага" (радавога) дваранства і нізкая ўдзельная вага асабістага (служылагага) дваранства, што тлумачыцца адсутнасцю ў былой Рэчы Паспалітай падараванняў "высокароднасці" за службу, як гэта практыкавалася ў Расіі па пятроўскім табелі аб рангах. Другой асаблівасцю дваранскага саслоў'я Беларусі была пераважная наяўнасць дробнапамеснага і безпамеснага дваранства.
Канфесіянальная прыналежнасць дваранства размяркоўвалася наступным чынам: католікі складалі каля 87%, праваслаўныя - 6%, пратэстанты - 0,7%, мусульмане - 0,9%. Па свайму нацыянальнаму складу вышэйшае саслоў'е беларускіх губерняў у асноўным складалася з палякаў і беларусаў - 95%. Рускае і ўкраінскае дваране складалі не больш за 2% ад агульнай колькасці. Каля 2% дваран былі татарамі, менш 1% - нямецкага і французскага паходжання.
Другім прывілеяваным саслоў'ем з'яўлялася духавенства. Сярод яго пераважную большасць складала хрысціянскае духавенства. Яно было прадстаўлена праваслаўным, уніяцкім (да 1839 г.), рымска-каталіцкім і пратэстанцкім напрамкамі. Праваслаўнае і уніяцкае духавенства складалася з двух катэгорый: чорнага (манаства) і белага (прыходскага). ............