Міністерства адукацыіі рэспублікі Беларусь
установа адукацыіі
“Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”
Кафедра сацыяльных палітычных і гістарычных навук
Рэферат на тэму Старажытнае грамадства на тэрыторыіі Беларусі
Выканаў:
студэнт групы АТП-4
Сахарук А.А.
Брэст 2004
Уводзіны
Чалавек вылучыўся з жывельнага свету звыш двух мільенаў гадоў таму назад. Гэта адбылося ў Афрыцы, мог існаваць і азіяцкі цэнтр паходжаннястаражытнейшых людзей — архантрапаў. Мільен гадоў назд людзі праніклі ў Міжземнамор’е, на Каўказ і поўдзень Украіны.
Людзі навучыліся вырабляць прылады працы і тым самым штучна павялічваць свае сілы і здольнасці. Адначасова з равіццем вытворчасці, авалоданнем новымі тэхналогіямі змяняўся фізічны тып чалавека. Паміж людзьмі складваліся вытворчыя, сацыяльныя адносіны, якія дапўнялі сваяцкія. Чалавек ператвараўся ў сацыяльную істоту, прадстаўніка родавага вытворчага калектыву.
У развіцці першабытнага грамадства вылучаюцца этапы першабытнага чалавечага статка, або праабшчыны, потым ранняродавай, позняродавай і познепершабытнай суседскай абшчыны. За час існавання абшчыны чалавецтва перайшло ад мацярынска-родавых адносін да патрыярхату.
Агульнагістарычная перядызацыя ў аснаўным адпавядае археалагічнай. Па ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, з улікам матэрыялу, які служыў для вырабу прылад працы, вызначаюцца каменны, бронзавы, жалезны вякі. Каменны век адпавядае першым двум этапам развіцця ад праабшчыны (у раннім, сярэднім палеаліце) і да ранняга роду — развітога родавага грамадства (у неаліце). Бронзавы век — час позняродавай, патрыярхальнай абшчыны. У жалезным веку яна ператварылася ў суседскую, а рода-племянны лад, дасягнуўшы сталасці, пачаў разлагацца.
Ствараліся ўмовы для назапашвання багаццяў у руках асобных калектываў унутры родавай абшчыны, што вяло да яе разлажэння. Багацці пачалі нераўнамерна размяркоўвацца сярод асобных патрыярхальных сем’яў. Паміж багатымі і беднымі сем’ямі пачалі складвацца адносіны панавання і прыгнечання.
У перыяд раннякласавага грамадства, калі на змену ранейшым дзікунству і варварству надышла цывілізацыя, узніклі дзяржаўнасць, гарады, пісьменнасць. Агульная лінія равіцця грамадства набывала ў кожным рэгіене свае канкрэтныя ўласцівасці, непаўторныя рысы.
Гісторыя чалавека заўседы спалучалася з равіццем прыроды ў неразрыўнае цэлае. Чалавек быў арганічна ўключаны ў склад існуючай экалагічнай сістэмы, і яна, калі змянялася, дык разам з ім. Дзейнасць чалавека — як выкарастанне таго, што давала прырода, так і вытворчасць сродкаў існавання — усе больш істотна ўплывала на наваколле асяроддзе і пераўтварала яго. Гэта ў сваю чаргу адбывалася на самім чалавеку, ускладняла яго ўзаемаадносіны з прыродай. У каменным веку да крызісу справа яшчэ не даходзіла, але ўздзеянне, ціск чалавека на прыроду няўхільна павялічваліся.
старажытны грамадство беларусь
Каменны век. Пераход ад праабшчыны да роду
Палеаліт
Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100-35 тысяч гадоў таму назад, што пацвярджаюць асобныя знаходкі — грубаабабітыя прылады працы. Скрабло, вырабленае з крамяневай пласціны, выяўлена каля Свяцілавіч на Бесядзі.Масіўная скрэблападобная прылада знойдзена паблізу Абідавіч на Дняпры (Быхаўскі раен). ............