Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма: Унутраная палітыка Альгердавічаў у ВКЛ у канцы ХIV – пачатку XV ст.
Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Чурыла В.
Мiнск, 2001
Паўстанне "рускага" пытання, выкарыстанне яго ва ўнутрыпалітычных канфліктах. Апошнія дзесяцігоддзі ХІУ – пачатку ХУ ст. сталі асобным, супярэчлівым, насычаным падзеямі перыядам ва ўнутраным жыцці Вялікага княства літоўскага і Рускага. Дау ён здабыткі, што ўвасобіліся ва ўмацаванні цэнтральнай улады. Спарадзіў ён і супярэчнасці, якія паўсталі ў форме так званага "рускага" пытання, якое прыйшлося вырашаць на працягу наступнага стагоддзя з лішкам.
Да канца ХІУ от. Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабою федэратыўнае дзяржаўнае збудаванне, дзе вакол ядра ("уласна Літва), так бы мовіць, накручвадіся "землі прыслухаючые". Пад Літвой разумеліся землі верхняга і сярэдняга Панямоння, Павілля, якія стаялі каля дзяржаўных вытокаў Вялікага княства, а таксама землі Берасцейшчыны, Піншчыны, Палесся. Да "прыслухаючых" адносіліся "рускіе" тэрыторыі Падзвіння (Полацкая і Віцебская), Падняпроўя, Смаленская і Кіеўская, Валынь, Падолле, пазней Жмудзь, што далучыліся да княства ў ХІУ—пачатку ХУ ст. "Рускіе" княжацкія роды Руракавічаў захоўвалі ў сваёй большасці ўладу, палітычную сістаму, культурна-рэлігійныя традыцыі у сваіх землях, аказваючыся пры гэтым тодькі ў васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага. Падобнае становішча іх задавальняла, не спараджала ўнутрыдзяржаўных канфліктаў. Больш таго, прадстаўнікі вялікакняжацкай фаміліі, атрымліваючы ва ўладанні "рускіе" землі, часцяком прымалі праваслаўе і "русіфікавалісяя". Прыкладам таму можа служыць пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны
Дынастычная барацьба другой паловы 70—першай паловы 80-х гг. ХІУ ст. з умяшаннем у яе знешніх сіл прывяла да акаталічвання язычыцкай Літвы і да паглыблення рэлігійных супярэчнасцей у шматэтнічным, полірэлігійным гаспадарстве.
Першай ластаўкай будучых канфліктаў на антыпольскай, антыкаталіцкай глебе стаў выступ у 1386 г. супраць вялікага князя літоўскага і ўжо без пяці хвілін караля польскага Ягайлы яго старэйшага брата Андрэя Альгердавіча, князя Полацкага. У лютым 1386 г. Андрэй (гэта яго праваслаунае імя, язычніцкае ж - Вінгальт) пачаў ваенныя дзеянні, падначаліўшы сваёй уладзе гарады і замкі Дрысу, Друю, Лукомль. Яго верны саюзнік смаленскі князь Святаслаў Іванавіч узяў у аблогу Мсціслау, які раней належаў Смаленскаму княству, а таксама Віцебск і Оршу. Па ўкараляванні на люблінскім сойме 1386 г.Ягайлы і прыняцці ім каталіцтва, Андрэй Полацкі адмовіўся ад прысягі польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму, матывуючы свае дзеянні немажлівасцю манарха-каталіка валадарыць на праваслаўных землях.
Падобная пазіцыя і адкрыты ваенны выступ не мог не прывесці да ўнутранага канфлікта. Першы ўдар аб’яднанага войска Адьгердавічаў — Скіргайлы (практычна намесніка йгайлы ў Вялікім княстве літоўскім), Дзмітрыя Карыбута, Сімяона-Лугвенія — быў нанесены па Смаленскім рацям, якія на працягу ўжо дзесяці дзён здабывалі Мсціслаў. ............