ВОЙНЫ БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ст.
Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.
Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і гер-манскага імператара.
3 сярэдзіны XIV да канца XV ст. бесперапынныя ўнутраныя смуты аслабілі крыжакоў, што ў нейкім сэнсе садзейнічала перамозе аб'яднаных славянскіх сіл у 1410 г. пры Грунвальдзе і прыпыненню крыжацкай агрэсіі на Усход. Другім важным паказчыкам унутранай слабасці крыжакоў з'явіўся пераход у васальную залежнасць ад Полыпчы ў 1466 г. прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку руска-польскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.
Ва ўнутрыпалітычным жыцці Лівоніі пачынаюць барацьбу прыхільнікі і праціўнікі збліжэння з Полыпчай. Прыйшоўшы да ўлады, магістр ордэна В.Фюрстэнберг як праціўнік польскага ўплы-ву раптоўна становіцца прыхільнікам польскай арыентацыі і заклю-чае з Польшчай абаронча-наступальны саюз супраць Масквы. Пару-шэнне папярэдняга пагаднення з Расіяй падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна).
Зацікаўленыя ў падзеле лівонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлікт. Данія адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лівоніі - Эстляндыя - перайшла пад патранат Швецыі. Па-чынаецца распад ордэна. У выніку вострых унутрыпалітычных спрэ-чак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магістра Г. Кетлерам, які звярнуўся да Жыгімонта II Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала Вялікае княства Літоўскае.
Уцягненне ВКЛ у падзел лівонскай спадчыны было невыпадко-вым. Магнаты ВКЛ, асабліва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўля-лася аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста, былі зацікаўлены ў заходнееўрапейскім рынку для свайго збожжа, а выхад Расіі да Бал-тыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскі рынак.
Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі Г ў 1563 г. захапіла самую магутную крэпасць княства - Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу.
Але ўжо ў наступным пасля полацкага паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле і пад. Оршай.
Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. ............