Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма:
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
Падрыхтавала:
студэнтка 3га курса,
Новiк Я.М.
Мiнск, 2007
Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв. Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931 г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi -11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (“ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.
Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкi i заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.
У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.
Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.
Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцi гаспадарак.
У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:
- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.
- Камасацыя. Гэта аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.
- Скасаванне сервітутаў. ............