Часть полного текста документа: Аркадзь Куляшоў Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме " Далека да акіяна " А. Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства: Токам і адрынаю, Правай палавінаю, Кухняю гаротнаю, Скрухай калаўротнаю На краю сяла, -- Чым ты толькі, родная Хата, не была? Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка - вялікай дзіцячай уцехі. Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г. набыла, аднак, сваю адметнасць: А сягоння ў змрочную Хаты цішыню Хлынулі святочныя Гукі ўпершыню. Не паны заехалі З песняй, -- не ўпару, -- З музыкай, як некалі, У госці к карчмару. Не!.. Гуртка мастацкага Тут вячрні збор - Скокі заліхвацкія, Самадзейны хор. У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах стала своеасаблівым клубам - культурным цэнтрам мястэчка. Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя, калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем. Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы. Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926 г. Клімавіцкая раенная газета " Наш працаўнік " надрукавала яго верш " Ты мой брат ". Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі тагачаснага літаратурнага аб'яднання " Маладняк ". Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным - таксама таленавітымі паэтамі. З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі. У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова - "ПА песню, па сонца " і "Медзі дождж " ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме " Крыўда". Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць, заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай школай для маладога пісьменніка. " Усе часцей і часцей,-- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,-- звяртаюся да крыніц народнай творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ". ............ |