Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага
Змест
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ
2. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель
4. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія
5. Эвалюцыя цэнтральнай улады ВКЛ: ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі
6. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй, набегамі ардынцаў і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ
З распадам Кіеўскай Русі працэс феадальнай раздробленасці ахапіў усе землі «імперыі Рурыкавічаў», якія таксама сталі драбіцца на ўдзелы. Да пачатку ХIII cтагоддзя на беларускiх землях існавала каля 20 самастойных дзяржаўных утварэнняў. Дамінуючае становішча По-лацка стала слабець, калі ў 1201 г. з дазволу князя Валодшы нямецкія місіянеры-крыжакі Ордэна мечаносцаў заснавалі ў вусці Дзвіны крэ-пасць Рыгу і неўзабаве пад выглядам хрышчэння балцкіх плямёнаў па-шырылі экспансію на іх землі. У выніку Полацк страціў васальныя княствы Герцыке і Кукенойс, а ўслед за імі і важнейшы стратэгічны пункт – выхад у Балтыйскае мора.
З узнікненнем яшчэ аднаго нямецкага Тэўтонскага ордэна пагроза Полацкаму і іншым паўночна-заходнім рускім княствам яшчэ больш узрасла. Другой пагрозай існаванню ўсходнеславянскіх княстваў з’яў-лялася нашэсце мангола-татараў, якім з 1237 па 1240 гг. удалося заваяваць большую частку Русі разам з Кіевам. Полацкае княства ўжо не магло выконваць функцый кансалiдуючага цэнтра. У новых умовах ён перамясцiўся ў Навагародак – сталiцу ўдзельнага княства, якое ўзнікла ў верхнiм i сярэднiм Панямоннi. Таму паспрыяла яго эканамічнае раз-віццё, заснаванае на перадавым на той час земляробстве, дасканалым рамястве і гандлі, а таксама зручнае геаграфічнае становішча, адсут-насць пагрозы з боку крыжакоў і мангола-татар.
2. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ
Пасля засялення славянамі тэрыторыі Беларусі не ўсе балцкія плямёны былі імі асіміляваны. У ліку апошніх – яцвягі, жамойты, аўкштайты, якія нават пасля распаду Кіеўскай Русі захавалі сваю адметнасць. Славянская супольнасць, аб’яднаная ў Навагародскім княстве, межавала з літвой, якая займала міжрэчча Нёмана і Віліі. Тэрыторыя яе пражывання (Старажытная Літва) размяшчалася паміж Менскам і Наваградкам і паміж Маладзечнам і Слонімам.
Па ўзроўнi сацыяльна-палітычнай арганізацыі, эканомікі і культу-ры літва адставала ад славян і яшчэ ў ХІІ ст. жылі племянным ладам. Літоўцы не мелі гарадскіх паселішчаў, развітай сельскай гаспадаркі, не ведалі пісьменнасці і пакланяліся язычніцкім багам. У той самы час племя вызначалася сваёй ваяўнiчасцю. У 1248-1249 гг. літоўскі князь Міндоўг (1195-1263) у выніку заключанага дагавора са славянскімі феадаламі падпарадкаваў Навагародскаму княству свае землі і ўзна-чаліў усю дзяржаву. Каб прыпыніць пагрозу нападу з боку крыжакоў, ён усталяваў кантакты з Рымам і ў 1251 г. прыняў каталіцтва, а летам 1253 г. у Новагародку адбылася яго ўрачыстая каранацыя. Станаўлен-ню Літоўскага княства перашкаджалі інтрыгі балцкай знаці, Галіцка-Валынскае княства, а таксама мангола-татары і тыя ж крыжакі.
Значны ўклад у яго ўмацаванне пасля смерці Міндоўга (1363) унёс яго сын Войшалк, які ў 1364-1367 гг. ............