Міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь
ЗМЕСТ
1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь
2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД
3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі
4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі
5. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай супольнасці
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь
Пасля Другой сусветнай вайны сфарміраваўся геапалітычны падзел свету на тры вялікія групы краін: развітыя капіталістычныя дзяржавы (Заходняя Еўропа, ЗША, Японія), краіны сацыялістычнай садружнасці на чале з СССР і краіны «трэцяга свету» (Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка), якія не адыгрывалі прыкметнай ролі ў міжнародным жыцці.
Адносіны паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі дзяржавамі характарызаваліся вострым палітычным і ідэалагічным процістаяннем, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай «халодная вайна». Такую структуру міжнародных адносін прынята называць біпалярнай, бо ў свеце панавалі і супернічалі дзве грамадскія сістэмы на чале са звышдзяржавамі – СССР і ЗША. З развалам СССР біпалярны свет перастаў існаваць. «Халодная вайна» скончылася на карысць капіталістычнай сістэмы. Пасля краху Варшаўскага ваенна-палітычнага дагавора Паўночна-Атлантычны блок (NATO) стаў імкліва папаўняцца новымі краінамі. Біпалярная мадэль сусвету ператварылася ў аднапалярную на чале з адзінай звышдзяржавай – ЗША.
Пасля распаду Савецкага Саюза і сусветнай сацыялістычнай сістэмы ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. канфрантацыя дзвюх грамадскіх сістэм (капіталістычнай і сацыялістычнай) завяршылася. Некаторыя з былых краін сацыялістычнага лагеру (Чэхія, Славакія, Венгрыя, Польшча і інш.) паступова інтэграваліся ў супольнасць развітых краін з дэмакратычным рэжымам і рынкавай эканомікай. Іншыя (Румынія, Украіна, Таджыкістан) абвясцілі сябе краінамі, якія развіваюцца. У колішнім «трэцім свеце» вылучыліся краіны (Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Тайвань), якія па тэмпах эканамічнага росту наблізіліся да найбольш развітых краін. Найменш развітыя і эканамічна адсталыя краіны Цэнтральнай Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі атрымалі назву «чацвёртага свету».
Распад СССР абумовіў фарміраванне новых прынцыпаў у адноснах паміж былымі саюзнымі рэспублікамі. Адны з дзяржаў (краіны Балтыі) адкрыта заявілі аб сваёй арыентацыі на заходнія краіны, другія яшчэ не вызначыліся ў сваім выбары далейшага шляху развіцця, трэція так ці інакш арыентуюцца на супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Сама ж Расія хоць і страціла статус звышдзяржавы, але, 25 сне-жня 1991 г. абвясціўшы сябе спадкаемцай СССР, заняла яго месца ў ААН, а зараз уваходзіць у лік вялікіх дзяржаў.
Пасля дэнансацыі 8 снежня 1991 г. Саюзнага дагавора Рэспубліка Беларусь стала выходзіць на міжнародную арэну як еўрапейская краіна, з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі дзяржаўнасці. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца спадкаемцай дзяржаў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі: Полацкага і Тураўскага княстваў, ВКЛ, БНР і БССР. ............